Большасць апытаных палякаў падтрымала ідэю апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» (ПіС) аб дэпартацыі беспрацоўных украінцаў, якія знаходзяцца ў Польшчы. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Даследчым цэнтрам IBRiS на замову газеты Rzeczpospolita, перадае БелТА.
Пры апытанні было зададзенае пытанне: «Ці варта Польшчы дэпартаваць украінскіх мужчын прызыўнога ўзросту, якія не маюць законнага права працаваць у Польшчы». На гэтае пытанне 67,2 % рэспандэнтаў адказалі сцвярджальна, а толькі 23,4 % — адмоўна.
Апытанне праводзілася сярод больш чым тысячы чалавек 7-8 жніўня.
Раней дэпутат ад полькай партыі «Права і Справядлівасць» Анджэй Сліўка заявіў, што неабходна дэпартаваць з Польшчы непрацуючых украінцаў прызыўнога ўзросту, а таксама выказаў меркаванне, што некаторыя з іх маглі б паступіць на службу ва ўкраінскае войска. Акрамя таго, ён сказаў, што польскія службы павінны выяўляць тых, хто пражывае ў Польшчы нелегальна ці не працуе. Да гэтага дэпутат Еўрапарламента ад партыі ПіС Тобіяш Бохеньскі абвясціў, што «Права і Справядлівасць» у выпадку перамогі на парламенцкіх выбарах у 2027 годзе збіраецца дэпартаваць з краіны беспрацоўных украінскіх мужчын прызыўнога ўзросту (25-60 гадоў).