У Лепельскім раёне адбыўся пажар на зернеачышчальна-сушыльным комплексе. Выратавана амаль 60 т зернесумесі, паведамляе МНС.
Ратавальнікі 13 верасня каля 19:40 атрымалі выклік аб узгаранні на зернеачышчальна-сушыльным комплексе ў аграгарадку Стаі. Падраздзяленні МНС аператыўна прыехалі на месца. Да таго моманту назіралася гарэнне ўнутры сушыльнай камеры.
«На момант загарання загрузка шахты складала 60 т зернесумесі ячменю, пшаніцы і аўса. Работнікі МНС і прадпрыемствы выратавалі 59,99 т зернесумесі. На месцы здарэння працавала чатыры адзінкі тэхнікі МНС», — расказалі падрабязнасці ў МНС.
Спецыялісты высвятляюць усе абставіны здарэння.