Top.Mail.Ru

Амаль 40% азімага ячменю ўбрана ў Беларусі

У Беларусі ўбрана 90,4 тыс. га азімага ячменю — 36,9% уборачнай плошчы. Аб гэтым піша БелТА.



Намалочана 341,7 тыс. т з ураджайнасцю 37,8 ц/га. Найбольш актыўна ідзе ўборачная кампанія ў Брэсцкай (прыбрана 63,8% плошчаў), Гомельскай (69,1%) і Гродзенскай (42,8%) абласцях. Па ўраджайнасці ў лідэрах Гродзенская (52,2, ц/га), Брэсцкая (46,2 ц/га) і Мінская (44,2 ц/га) вобласці.

Гаспадаркі таксама пачалі церабленне лёну. Работы праведзены на 3,92 тыс. га, што складае крыху больш за 8% запланаваных плошчаў.

Што датычыцца нарыхтоўкі кармоў для жывёлы, то скошана траў другім укосам на плошчы 503,5 тыс. га — 47,1% да плана. Нарыхтавана сена 210,2 тыс. т (29,1% да плана), сенажу — амаль 9,2 млн т (65,7% да плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 221,1 тыс. т. Нарыхтавана 244,8 тыс. т сіласу — 1,18%. Усяго нарыхтавана травяных кармоў звыш 2,7 млн. т кармавых адзінак — 27,4% да плана.

Акрамя таго, гаспадаркі працягваюць праводзіць вапнаванне кіслых глеб — даламітавая мука неабходна для нейтралізацыі залішняй кіслотнасці і падтрыманні аптымальнага глебавага асяроддзя.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю