Top.Mail.Ru

Амаль 10,9 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі

Амаль 10,9 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы намалацілі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча. 


«Па аператыўных звестках на 17 лістапада, з палёў намалочана 10 853 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей атрымана: у Мінскай — 2695 тыс. т, Брэсцкай — 2181 тыс. т, Гродзенскай — 2141 тыс. т, Гомельскай — 1395 тыс. т, Магілёўскай — 1367 тыс. т, Віцебскай — 1073 тыс. т», — расказалі ў прэс-службе. 

Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 98 % плошчаў, што складае 2260 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,6 ц/га, што вышэй за леташнюю на 5,5 ц/га.

  1. Нарыхтавана льнотрасты 210 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за леташнюю на 12 ц/га.
  2. Нарыхтавана сенажу 14065 тыс. т (больш за 100 % плана), сіласу — 20 005 тыс. т (97 % плана), травяных кармоў — 9749 тыс. т кармавых адзінак (97 % плана).
  3. Цукровыя буракі ўбраныя з 99 % плошчаў, або 107 тыс. га. Накапана 5822 тыс. т караняплода. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 51 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 79 % ад накапаных буракоў, што складае 4614 тыс. т.
  4. Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 239 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 99 %.
  5. Паднята зябліва на плошчы 1122 тыс. га, што складае 78 % ад плана ў 1432 тыс. га.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю