Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка: «Такімі тэмпамі вы страціце ўсю гандлёвую сетку»

На нарадзе па эфектыўным гандлёвым абслугоўванні насельніцтва Прэзідэнт раскрытыкаваў работу Белкаапсаюза. 



Асобна кіраўнік дзяржавы пацікавіўся работай Белкаапсаюза. «Кааперацыі неаднаразова аказвалася дзяржаўная падтрымка. Толькі на паліва для аўталавак сёлета выдзелены адзін мільён трыста тысяч рублёў. Калі вы і далей плануеце так арганізоўваць гандаль Белкаапсаюза, гэта вам будзе сур’ёзны мінус. Мы што, паліва павінны для гандлю закупляць? Гэткіх цудаў яшчэ не было, — іранічна заўважыў Прэзідэнт. — Мы яшчэ летась дамовіліся, што губернатары са сваіх бюджэтаў змогуць вам дапамагчы з рамонтамі крам. Гэта што, не падтрымка?»  

Аднак колькасць гандлёвых аб’ектаў на вёсцы ўсё роўна скарачаецца. Аляксандр Лукашэнка прывёў лічбы: год таму іх доля ў агульным аб’ёме складала амаль 25 працэнтаў, а сёння — ужо каля 23. 

«Такімі тэмпамі вы страціце ўсю сваю гандлёвую сетку, у якой пакуль яшчэ можаце збываць прадукцыю, што вырабляецца вамі, — перасцярог Аляксандр Лукашэнка. — Як мне дакладваюць, станоўчых зрухаў у фінансавых патоках ад гандлёвай дзейнасці няма (страты — 33 мільёны рублёў). Але сябе яны не забыліся. Заробак, дапусцім, у кіраўніцтва Белкаапсаюза вышэйшы, чым у большасці міністраў (у паўтара раза большы, чым у міністраў жыллёвай гаспадаркі і эканомікі, у 1,2 раза — чым у міністра прамысловасці)». А колькасць крам на вёсцы скарачаецца, як звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, па прычыне ў тым ліку і невысокай (часам мізэрнай) зарплаты прадаўцоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю