Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка: Рост ВУП ёсць, але хапае пытанняў, якія трэба вырашаць, каб не праваліць год

У кабінеце Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі — першы раз у новым статусе з дакладам прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. «Ну што, асвоіўся?» — задаў першае пытанне кіраўнік дзяржавы кіраўніку ўрада. Аляксандр Турчын быў прызначаны на гэту пасаду тыдзень там, але часу, каб разварушвацца няма.


Найперш Аляксандр Лукашэнка расказаў прэм’ер-міністру аб сваім афіцыйным візіце ў Расію і перагаворах з Уладзімірам Пуціным. «Усе пытанні, якія трэба было, — і сам-насам і ў шырокім складзе, асабліва ў шырокім — мы абгаварылі. І па нафце, і па газе, былі дадзены Прэзідэнтам Расіі даручэнні, каб з гэтым разабраліся. У гэтым напрамку трэба проста дапрацаваць гэтыя пытанні, выпрацаваць формулу цэнаўтварэння і гэтак далей», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка. Адна з задач ад кіраўніка дзяржавы — «на ўсю катушку падключаць пасольства».

Што да ўнутранага парадку дня, то, як заўважыў Прэзідэнт, рост ВУП ёсць, але і хапае пытанняў, якія трэба вырашаць, каб не праваліць па выніках год і прырост, і гэтак далей. «У нас і прамысловасць і сельская гаспадарка пакуль ідуць з невялікім мінусам, няхай невялікі, але мінус. У Расію таварны экспарт ніжэйшы за мінулы год, гэта насцярожвае вельмі сур’ёзна. І інфляцыя, у чым тут праблема, — што ў нас першыя месяцы 2%», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён заўважыў, што пытанне інфляцыі можа быць звязана з у тым ліку з павышэннем у першым квартале кантралюемых цэн. Прэм’ер-міністр таксама нагадаў аб павышэнні цэн на паслугі ЖКГ. 

Беларускі лідар звярнуў увагу на яшчэ адно найважнейшае пытанне — формулу справядлівага цэнаўтварэння. «Мы абяцалі народу, што да 1 красавіка формулу гэту выпрацуем, якая не будзе ні прадпрымальнікаў, ні вытворцаў і спажыўцоў ціснуць не будзе», — нагадаў Прэзідэнт. 

Аляксандр Турчын свой даклад раздзяліў на два блокі: бягучая сітуацыя і некаторыя канцэптуальныя пытанні па распрацоўцы праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку. 

«Па двух месяцах у нас рост ВУП 103,1%, але тым не менш ёсць запаволенні ў параўнанні са студзенем бягучага года. Ёсць аб’ектыўныя прычыны, урад разумее, прымае меры. Нас вельмі непакоіць знешнеэканамічная дзейнасць і таварны экспарт у Расійскую Федэрацыю, — далажыў прэм’ер-міністр. — Самая сур’ёзная заклапочанасць — гэта прадукцыя машынабудавання. І тут наша асноўная задача — дыверсіфікацыя экспарту».

У тэму 

Неабходна забяспечыць рост эканомікі і не нашкодзіць макраэканамічнай стабільнасці

«Візіт кіраўніка дзяржавы ў Расійскую Федэрацыю, дамоўленасці на самым высокім узроўні і задачы ўраду па рэалізацыі гэтых дамоўленасцей — гэта пастаянная работа на ўзроўні віцэ-прэм’ераў. Таму ўсё рухаецца ў тых параметрах, якія былі вызначаны», — адзначыў Аляксандр Турчын у размове з журналістамі. 

Вельмі важнай работай для ўрада прэм’ер-міністр назваў выпраўленне некаторых дысбалансаў, якія сёння ёсць у эканоміцы. «Гэта трэба зрабіць вельмі акуратна, каб на сабе гэта не адчулі ні суб’екты гаспадарання, ні насельніцтва. Гэта тычыцца цэнавога рэгулявання. Задача пастаўлена — знайсці здаровы баланс, каб, стрымліваючы інфляцыю, не прывесці да пагаршэння эканамічнай сітуацыі для нашых суб’ектаў гаспадарання. Задача Прэзідэнта нязменная — да канца сакавіка мы павінны прыняць рашэнне», — расказаў Аляксандр Турчын. 

Прэм’ер-міністр адказаў таксама на хвалюючае грамадства меркаванне аб тым, што, маўляў, зараз «новы ўрад разам з Нацбанкам надрукуе такую колькасць грошай, што эканоміка рухне, гіперінфляцыя, валютны курс абваліцца»: «Хачу ўсіх заспакоіць, што сёння ва ўрадзе і ў Нацбанку працуюць дастаткова кампетэнтныя людзі, якія разумеюць усе выклікі і пагрозы. Таму задача — збалансаваны эканамічны рост, — сказаў Аляксандр Турчын. — Так, ёсць макраэканамічная стабільнасць і ёсць эканамічны рост. І часам вельмі складана знайсці баланс. Але, гэта маё асабістае меркаванне, выбіраючы паміж вялікім ростам і макраэканамічнай стабільнасцю, я б выбіраў другое». Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што сёння ў краіне дасягнуты высокі ўзровень заработнай платы і трэба захаваць яе рост. «Сёння мы павінны забяспечыць рост нашай эканомікі, ні ў якім разе не нашкодзіўшы макраэканамічнай стабільнасці», — падсумаваў Аляксандр Турчын. 

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю