У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф.
Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з высокім пакістанскім госцем пройдзе 11 красавіка ў Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах з удзелам членаў дэлегацый. Лідары краін абмяркуюць ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пакістан у лістападзе 2024 года. Акцэнт будзе зроблены на далейшым развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах прамысловасці і забеспячэння харчовай бяспекі, умацаванні гуманітарных сувязей. Асобную ўвагу бакі ўдзеляць ключавым пытанням глабальнага і рэгіянальнага парадку дня, узаемадзеянню дзвюх дзяржаў на міжнародных пляцоўках.
Фота БелТА