Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём народнага адзінства

Дзень нацыянальнай годнасці і гістарычнай справядлівасці

Дарагія беларусы!

Віншую вас з Днём народнага адзінства.

17 верасня 1939 года — дзень уз'яднання беларускага народа. Дзень вяртання роднай зямлі, аддадзенай без нашай волі на доўгія 18 гадоў. Гэта драматычная і ў той жа час гераічная старонка, перагарнуўшы якую, нацыя аб'ядналася і згуртавалася.

Сёння мы адзначаем свята, якое сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. На працягу стагоддзяў гэтыя каштоўнасці нас збліжалі і рабілі мацнейшымі.

Любоў да Радзімы, шанаванне сваіх вытокаў, пачуццё гонару за народ і ўсё створанае ім на працягу стагоддзяў — аснова міру і згоды ў Беларусі. Мэта і сэнс жыцця кожнага — захаваць наш агульны дом у імя шчаслівай будучыні дзяцей і ўнукаў.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю