Top.Mail.Ru
262

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў настаўнікаў з прафесійным святам

Служэнне, патрэбнае Радзіме

Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Ад усёй душы віншую вас з Днём настаўніка.

Сёння, у эпоху імклівага інавацыйнага развіцця, роля настаўніка вялікая як ніколі. Ваша служэнне — гэта карпатлівая штодзённая праца, якая патрабуе не толькі бездакорнага валодання прадметам і методыкай яго выкладання, але і вялізнага цярпення, памножанага на душэўную шчодрасць.

Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і адказнаму падыходу да любімай справы моладзь вучыцца правільна і справядліва расстаўляць жыццёвыя прыярытэты, аналізаваць вялікія аб’ёмы інфармацыі і ацэньваць перспектывы сучаснага светапарадку, паспяхова прымяняючы атрыманыя веды і навыкі.

Вы аб’ядноўваеце сям’ю і школу для дасягнення агульных мэт — умацавання ў нашых дзяцей любові да Радзімы і фарміравання пачуцця дачынення да яе будучыні.

Удзячны ўсім работнікам сістэмы адукацыі за адданасць выбранаму шляху. Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, шчасця і новых дасягненняў на карысць Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю