Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што працавітыя беларускія будаўнікі ўвасабляюць у жыццё самыя крэатыўныя ідэі і пішуць рукатворную гісторыю дзяржавы: актыўнымі тэмпамі ўзводзяць жыллё, будынкі сацыяльнай інфраструктуры, сучасныя вытворчасці, укараняюць інавацыйныя тэхналогіі і арыгінальныя канструктарскія рашэнні.
«Кваліфікацыя работнікаў прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў і якасць прадукцыі, якую яны выпускаюць, маюць высокі кошт і ў краіне, і за яе межамі,— гаворыцца ў віншаванні. — Саюз творчых ідэй, прафесійнага майстэрства і жалезабетоннай надзейнасці дазволяць вам і далей рэалізоўваць амбіцыйныя праекты і вырашаць складаныя задачы».
Фота sb.by.