Дарагія нашы суайчынніцы!
Віншую вас з цудоўным, напоўненым прыемнымі эмоцыямі святам 8 Сакавіка.
Яно прыходзіць разам з вясной, абуджаючы ў сэрцах пачуцці захаплення і падзякі, якія мы дорым вам, дарагія жанчыны — пяшчотныя і моцныя, уважлівыя і клапатлівыя, чароўныя і мудрыя. Вы — самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці.
Дзякуй за тое, што ствараеце гармонію і ўтульнасць, саграваеце сваёй цеплынёй, натхняеце нас, мужчын, на стваральную працу.
Няхай у Год беларускай жанчыны ў вас будзе шмат радасных і шчаслівых імгненняў, ажыццявяцца запаветныя мары, а блізкія акружаюць любоўю і ўвагай.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка