Дарагія сябры!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей.
У год 80-годдзя Вялікай Перамогі мы з асаблівым пачуццём падзякі аддаём даніну павагі тым гераічным пакаленням, якія самааддана абаранялі краіну, адраджалі яе з руін, затым укладвалі ўсе сілы ў станаўленне Беларусі як незалежнай і квітнеючай дзяржавы.
Вашы лёсы залатымі ніцямі ўплецены ў гісторыю нашай агульнай Радзімы, мудрасць і бясцэнны досвед сталі трывалым падмуркам яднання і згоды ў грамадстве.
Сёння вы працягваеце ўносіць значны ўклад у развіццё краіны, перадаеце свае веды моладзі, з’яўляецеся захавальнікамі духоўных традыцый беларускага народа.
Аддаўшы шмат гадоў стваральнай працы, выгадаваўшы дзяцей і ўнукаў, вы заслужылі пашану і павагу. Вашы сацыяльны дабрабыт і якасць жыцця з’яўляюцца найважнейшымі прыярытэтамі дзяржавы. Так будзе і надалей.
Жадаю вам мірнага неба над галавой, актыўнага і здаровага даўгалецця, узаемаразумення з роднымі людзьмі і шчасця.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка