Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Канстытуцыі
Дасягненні апошніх дзесяцігоддзяў, якія вызначылі аблічча сучаснай Беларусі — моцнай, паспяховай, накіраванай у будучыню, абумоўлены рэалізацыяй замацаваных у Асноўным Законе фундаментальных прынцыпаў.
У Канстытуцыі закладзены вялікі сэнс — адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту з’яўляецца народ, згуртаваны найважнейшымі духоўна-маральнымі каштоўнасцямі, якія дасталіся нам ад продкаў.
На аснове Канстытуцыі выбудавана нацыянальная прававая сістэма, забяспечваецца прававая абароненасць кожнага чалавека.
Няўхільнае выкананне прадпісанняў Асноўнага Закона дазваляе нам стабільна развівацца і ўпэўнена ісці наперад, нягледзячы на складанасць геапалітычнай абстаноўкі. Перакананы, так будзе і надалей.
Няхай гэтае свята стане напамінам аб адказнасці перад будучымі пакаленнямі за мір і дабрабыт роднай краіны.
Сардэчна жадаю ўсім здароўя, дабра і новых здзяйсненняў у імя Айчыны.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка