Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём беларускага пісьменства

У гэтым годзе культурнае свята прымае Ліда

Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Шаноўныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства — святам друкаванага слова, культуры і духоўнасці нашай нацыі. Сёлета яно адзначаецца на гасціннай гродзенскай зямлі, у вядомым сваёй багатай гісторыяй горадзе Лідзе.

Гэта знакавая падзея зноў і зноў звяртае кожнага з нас да гістарычнай памяці і традыцый продкаў, спрадвечных чалавечых каштоўнасцяў, якія ў тым ліку праз кнігу выхоўваюцца з маленства: добразычлівасць і імкненне да ведаў, павага да чалавека і яго працы, сумленнасць і любоў да Бацькаўшчыны.

Упэўнены, што адказнае і пераканаўчае слова пісьменнікаў, ваша цвёрдая патрыятычная пазіцыя і надалей будуць спрыяць умацаванню адзінства беларускага народа і развіццю роднай краіны.

Шчыра жадаю ўсім добрага здароўя, шчасця і творчага плёну ў супольнай працы на карысць Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю