Працягваецца серыя сустрэч Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з замежнымі гасцямі. У аўторак беларускі лідар сустрэўся з дэлегацыяй Панафрыканскага парламента на чале са старшынёй Фарчунам Зефаніяй Чарумбіра. Дэлегацыя працавала назіральнікамі на выбарах Прэзідэнта. А паколькі Беларусь актыўна пашырае сваю прысутнасць у Афрыцы, электаральнай кампаніяй размова з кіраўніком дзяржавы не абмежавалася. Тым больш, як звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, гэта першы візіт такой прадстаўнічай дэлегацыі Панафрыканскага парламента ў нашу краіну.
«Прызнацца, я даўно сачу за развіццём адносін паміж нашымі парламентамі. Павінен адзначыць, што менавіта пад Вашым старшынствам, спадар Чарумбіра, узаемадзеянне стала больш актыўным. — адзначыў беларускі лідар. — Тое, што мы рушылі наперад у наладжванні супрацоўніцтва, для мяне нядзіўна. Бо Вы, спадар старшыня, — зімбабвіец, а значыць, прадстаўнік вельмі дружалюбнай нам дзяржавы. Прашу Вас па вяртанні перадаць самыя цёплыя пажаданні майму сябру Прэзідэнту Зімбабве Эмерсану Мнангагве. Чакаем яго з візітам у Мінску сёлета. І калі вы прыедзеце з ім, мы таксама будзем рады».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь падтрымлівае партнёраў з Афрыкі ў іх імнкненні вырабляць свае прадукты харчавання за кошт унутраных рэсурсаў і быць незалежнымі ад знешніх фактараў. «Рабіць гэта мы будзем не толькі за кошт паставак нашай прадукцыі, але і за кошт перадачы вам тэхналогій і стварэнні там адпаведных прадпрыемстваў», — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што з 2020 года Зімбабве сумесна з Беларуссю паспяхова ажыццяўляе праграму механізацыі сельскай гаспадаркі. «Вы павінны быць упэўненыя, што мы будзем працягваць свой рух, калі вам гэта будзе выгадна», — запэўніў ён. За два гады дзеяння праграм, пра якую казаў Прэзідэнт, дзякуючы пастаўкам амаль дзвюх тысяч трактароў і камбайнаў, Зімбабве ў 2022 годзе ўпершыню за апошнія 50 гадоў поўнасцю забяспечыла сябе зернем.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што цікавасць да беларускага вопыту развіцця аграсектара ёсць у Егіпта, Алжыра, Мазамбіка, Эфіопіі, Кеніі, Нігерыі і іншых дзяржаў. Ён запрасіў афрыканскія профільныя дэлегацыі на міжнародную спецыялізаваную выстаўку сельскагаспадарчай прадукцыі «Белагра» ў Мінску ў чэрвені гэтага года.
«Мы можам зрабіць свой унёсак у рэалізацыю гэтых важных задач»
«У цэлым нашае супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі выглядае шматабяцальным. Мы бачым цікавасць і з вашага боку. Невыпадкова да сённяшняй сустрэчы далучыліся прадстаўнікі розных рэгіёнаў Афрыканскага кантынента», — адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі надаюць вялікае значэнне развіццю ўсебаковага партнёрства з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай. Гэта датычыцца здабычы карысных выкапняў, узаемадзеяння ў сферах энергетыкі, сельскай гаспадаркі, навукі і адукацыі. «Важнае месца займае праект па зборачнай вытворчасці трактароў на аснове беларускіх тэхналогій», — заўважыў беларускі лідар. Дарэчы, за студзень-лістапад 2024 года тавараабарот паміж Беларуссю і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай склаў 28 мільёнаў долараў.
Беларуска-кенійскія адносіны таксама ўпэўнена развіваюцца. «У канцы 2023 года ў мяне адбыліся вельмі канструктыўныя сардэчныя, сяброўскія перагаворы ў Найробі з Прэзідэнтам Кеніі Уільямам Руто. Спадзяюся на нашае далейшае ўзаемадзеянне. Я афіцыйна запрасіў Прэзідэнта Кеніі наведаць Беларусь з візітам і чакаю яго ў любы зручны час. Ведаю аб зацікаўленасці Кеніі ў забеспячэнні харчовай бяспекі, развіцці прамысловасці. Мы можам зрабіць свой унёсак у рэалізацыю гэтых важных задач», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Як заўважыў кіраўнік дзяржавы, адносіны паміж Беларуссю і Каба-Вэрдэ пакуль не маюць актыўнага характару. «Але ў апошнія гады мы ўдзяляем вялікую ўвагу Заходняй Афрыцы. У рэгіёне рэалізуецца шэраг перспектыўных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, барацьбы з надзвычайнымі сітуацыямі. Разлічваю, што ваш прыезд у Мінск надасць імпульс далейшым кантактам», — падкрэсліў беларускі лідар, звяртаючыся да прадстаўніка гэтай краіны.
«Спадзяюся, вам удалося ўбачыць нашы магчымасці»
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на работу дэлегацыі Панафрыканскага парламента на прэзідэнцкіх выбарах. «Думаю, вы заўважылі, што гэта палітычная кампанія не парушыла спакойнага рытму працы краіны. Выбары прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні, без узрушэнняў, як некаторыя на захадзе чакаюць, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, — Спадзяюся, вам удалося ўбачыць нашы магчымасці і пераканацца ў гатоўнасці да дыялогу». Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ўражаннямі гасцей ад наведвання Беларусі і прапановамі аб супрацоўніцтве ў ў канкрэтных галінах. «Вельмі важна нам наладзіць з вамі цеснае супрацоўніцтва. Гэта было б добрым вынікам вашага знаходжання ў Беларусі і сігналам кіраўніцтву вашых краін ды і іншых краін Арфыкі», — падсумаваў беларускі лідар.
Старшыня Панафрыканскага парламента ад імя сваіх калег павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах. «Мы лічым, што народ Беларусі выкарыстаў свабодную волю ў выяўленні свайго жадання бачыць вас Прэзідэнтам, і таму я віншую вас з такой перамогай, якая ўражвае. Такая вялікая кольнасць галасоў у вашу падтрымку сведчыць аб тым, што народ Беларусі ўпэўнены ў вас, што ён верыць вам», — сказаў Фарчун Зефанія Чарумбіра. Ён падзякаваў кіраўніцтву беларускага парламента за запрашэнне членаў Панафрыканскага парламента, за магчымасць стаць часткай назірання за выбарамі.
У тэму
Панфарыканскі парламент — гэта кантынентальны парламент. Кожны яго член прадстаўляе мільёны жыхароў розных краін. За некалькі дзён у Беларусі дэлегацыя паспела не толькі папрацаваць на выбарах, але і наведаць прадпрыемствы, сустрэцца з калегамі, каб наладзіць супрацоўніцтва з Беларуссю, так патрэбнае краінам Афрыкі. Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі яны падзяліліся сваімі ўражаннямі ад наведвання нашай краіны і расказалі, якім яны бачаць двухбаковае супрацоўніцтва ў самым розным галінах.
«Беларусь заслугоўвае таго, каб з яе браць прыклад»
Фарчун Зефанія Чарумбіра, старшыня Панафрыканскага парламента:
Але іншага я не ведаў, як і не ведалі мае калегі. У нас не было агульнай карціны. І калі мы прыехалі наведалі прадпрыемствы, у прыватнасці МТЗ, я пашкадаваў, што мы раней сюды не прыйшлі. Мы наведвалі вашы ўніверсітэты і бачылі, што там вучыцца шмат студэнтаў з Афрыкі. І мы будзем працаваць, каб іх было больш. Працягвайце развіваць сваю адукацыю, гэта вельмі важна.«Я абсалютна згодны з ацэнкамі кіраўніка беларускай дзяржавы, што ў цяпершані час адносіны паміж Беларуссю і Афрыканскім кантынентам развіваюцца ва ўсіх галінах. На жаль, вымушаны прызнаць, што мы ў Афрыцы менш ведаем аб краінах постасавецкай прасторы. Так, мы ведаем Расію, але аб іншых краінах мы ведаем вельмі мала. Нядаўна мы наведвалі з візітам Азербайджан і мы ўбачылі, што гэта вельмі развітая краіна, якая не саступае няікай іншай краіне. Тое ж самае тычыцца і Беларусі. Сам я з Зімбабве, і я ведаў, што ў Беларусі добра развітая сельская гаспадарка, што наладжана вытворчасць трактароў і аўтобусаў.
Што тычыцца выбараў, то мы як парламентарыі назіраем за выбарамі часта. Мы гэта ведаем дасканала. Вашы выбары няма з чым параўнаць. Яны самыя лепшыя і адпавядаюць усім стандартам і дэмакратыі, і транспарэнтнасці. Я вельмі шчаслівы быць тут, для мяне вялікі гонар назіраць за імі.
Беларусь — гэта краіна, якая адправіла жанчыну ў космас. Я думаю, не за гарамі той час, калі беларусы высадзяцца на Месяцы. Беларусь заслугоўвае таго, каб з яе браць прыклад. Гэта ваша сіла, з гэтай сіла трэба лічыцца. Не звяртайце ўвагу на ворагаў, якія нейкім чынам спрабуць аказваць на вас ціск. Памятайце аб вашай сіле і ідзіце наперад».
«Гэтыя выбары былі абсалютна транспарэнтнымі, абсалютна дэмакратычнымі»
Рефілве Мцвені-Цыпане, старшыня Нацыянальнага савета правінцый Парламента Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі адзначыла, што гэты візіт у Беларусь на многае адкрыў вочы: «З першай хвіліны нашага знаходжання ў Беларусі мы былі ўражаны тым цёплым прыёмам, які нам быў аказаны на гэтай гасціннай зямлі. Мы бачылі шчырыя ўсмешкі людзей, мы бачылі іх цёплае стаўленне. І мы бачылі, як дэмакратычна, транспарэнтна праводзіліся прэзідэнцкія выбары. Кожнаму была дадзена магчымасць выказаць сваё меркаванне, прагаласаваць. Мы наведвалі розныя ўчасткі, мы нават прысутнічалі пры падліку галасоў і мы бачылі, што нікога ніяк не прымушалі выказваць сваю волю. Ні на кога не аказвался ніякага ціску. І таму мы можам спакойна заявіць, што гэтыя выбары былі абсалютна транспарэнтнымі, абсалютна дэмакратычнымі. І мы хацелі б пажадаць кіраўніцтву і народу Беларусі ўсяго найлепшага ў будучыні. Беларусь — сябар для Афрыкі. Я бы хацела пажадаць ўсёй Афрыцы і Беларусі доўгай і трывалай дружбы».
«Віншую народ Беларусі з тым, што ён перамог»
Эстэр Мутоні Пасарыс дэпутат Нацыянальнай Асамблеі Рэспубліка Кеніі: «Найперш я хацела б павіншаваць народ Беларусі з тым, што ён перамог. Ён выбраў прэзідэнта, якога ён любіць, якому давярае, у якога ён верыць і з якім гатовы ісці далей для дасягнення новых вяршынь. На сустрэчы з Прэзідэнтам я ўбачыла чалавека, з аднаго боку, вельмі спакойнага і ўраўнаважанага, чалавека, які вельмі дакладна разумее, што трэба рабіць. Я памятаю яго візіт у нашу краіну ў 2023 годзе. Тады і зараз ён сказаў, што паміж нашымі краінамі няма закрытых тэм. І мы гатовы працаваць разам, гатовы разам расці і выбудоўваць нашы эканамічныя і іншыя сувязі для таго, каб зрабіць жыццё нашых народаў яшчэ лепшым. Ваш Прэзідэнт вельмі мудры чалавек, чалавек з вельмі моцным характарам. Калі я ўбачыла, што ён прыйшоў на ўчастак для галасавання са сваім сабачкам, я разгледзела ў ім звычайнага чалавека, у якога сіла Давіда. Я хачу пажадаць народу Беларусі і ўсім нам далейшага росквіту, далейшага росту. І хачу пажадаць плённай сумеснай працы, бо разам мы заваюем гэты свет».
Выбары ў Беларусі прайшлі свабодна
Ліма Карла Соланге Фортэс, дэпутат Нацыянальнай Асамблеі Рэспублікі Кабо-Вердэ: «Выбары ў Беларусі былі выдатна арганізаваны. Я была на выбарах у краінах Афрыкі, і мяне гэты працэс па-свойму зачароўвае. Выбары ў Беларусі прайшлі свабодна, людзі маглі выказаць сваю волю, агульная абстаноўка была спакойнай. Я хачу павіншаваць беларусаў з гэтым». Што тычыцца супрацоўніцтва Беларусі з Кабо-Вердэ, на якое звяртаў увагу Аляксандр Лукашэнка, Ліма Карла Саланге Фортэс расказала, што ў яе краіны былі цудоўныя адносіны з Савецкім Саюзам.
«Мы зараз гэта памятаем, але ўзровень адносін знізіўся. Я ў той партыі, якая выступае за аднаўленне нашых адносін, іх паляпшэнне, у прыватнасці ў сферы хачровай бяспекі, што нас турбуе больш за ўсё і ў чым Беларусь дасягнула вялікага поспеху. Нас цікавяць такія сферы як ахова здароўя і кліматычныя праблемы і мы хацелі б пераняць ваш досвед у гэтых галінах», — сказала яна.