«Гэтае свята — даніна ўсенароднай павагі тым, хто працуе на хлебнай ніве, ствараючы дабрабыт роднай Беларусі.
Брэсцкая вобласць па праве лічыцца адным з самых развітых аграрных рэгіёнаў краіны. Тут жывуць людзі, якія не толькі беражліва захоўваюць найлепшыя традыцыі айчыннага земляробства, але і смела ўкараняюць сучасныя тэхналогіі, паказваючы прыклад высокай культуры вытворчасці і моцнай працоўнай дысцыпліны.
Настойлівасць, адказнасць, граматная арганізацыя ўсіх працэсаў дазволілі вам дасягнуць выдатных вынікаў, павялічыўшы леташнія паказчыкі як па ўраджайнасці, так і па намалоце. Дзякуючы каманднаму духу і згуртаванасці палова вашых раёнаў пераадолела стотысячную мяжу.
Шчырыя словы ўдзячнасці адрасую не толькі хлебаробам, але і тым, хто быў побач з вамі ў дні гарачай пары, — інжынерам, механізатарам, вадзіцелям, перапрацоўшчыкам, ратавальнікам, медработнікам, кіраўнікам розных узроўняў.
Перакананы, вашы руплівасць і любоў да роднага краю дапамогуць пакарыць новыя прафесійныя вяршыні.
Жадаю брэсцкай зямлі і яе працаўнікам далейшага росквіту.
Хай палі і надалей радуюць шчодрымі ўраджаямі, гаспадаркі — стабільнасцю, а кожная сям’я — дастаткам, шчасцем і звонкімі дзіцячымі галасамі», — гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта.