Top.Mail.Ru

Аляксандр Лукашэнка: «На гэтых выбарах мы імкнуліся зрабіць усё так дэмакратычна, каб нават самы апошні вораг не прычапіўся»

Першае мерапрыемства ў графіку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пасля выбараў — сустрэча з кіраўнікамі місій назіральнікаў ад міжнародных арганізацый.


Вітаючы кіраўніка місіі назіральнікаў ад СНД Сяргея Лебедзева кіраўнік дзяржавы падзякаваў за работу на выбарах. «На гэтых выбарах мы імкнуліся зрабіць усё так дэмакратычна, каб нават самы апошні вораг не прычапіўся, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Мы стараліся вельмі. Я стараўся не ўмешвацца ў выбары і не праводзіць залішнюю агітацыю»
.
Прэзідэнт падкрэсліў, што цэнтральнай фігурай у гэтай кампаніі быў старшыня ЦВК і яго калегі, якія ўвесь час інфармавалі грамадства пра сітуацыю, што складвалася на датэрміновым галасаванні і падчас выбараў. «Карыстаючыся выпадкам у сувязі з тым, што я першы раз з’яўляюся на экранах пасля выбараў, хацеў бы падзякаваць нашай Цэнтральнай выбарчай камісіі і асабліва бескарыслівым людзям, якія працавалі на ўчастках. Гэта яны ўзялі на сябе асноўны груз. Я спадзяюся, што ў цэлым яны выканалі годна сваю місію. Гэта характарызуе не толькі ўладу, але і беларускі народ», — сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы папрасіў кіраўніка місііі назіральнікаў ад СНД падзяліцца сваімі прапановамі і заўвагамі наконт выбарчага працэсу. «Магчыма, вы так па-сяброўску бакавым зрокам нешта заўважылі, вы скажыце. Мы людзі разумныя, гатовыя выправіць. — сказаў ён. — Яшчэ раз удзячны вам за тое, што вы ў гэты няпросты для Беларусі час прыехалі да нас і смела і адкрыта назіралі за тым працэсам, які адбываецца».

Выбары прайшлі спакойна, годна, арганізавана

Сяргей Лебедзеў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку, кіраўніцтву МЗС, ЦВК за запрашэнне для назірання за выбарамі. «Мы расцэньваем гэта як высокі давер. І мы назіральнікі СНД, пастараліся апраўдаць гэты давер народа Беларусі. Глядзелі за выбарамі аб’ектыўна, непрадузята і самае галоўнае — добразычліва, як сябры Беларусі. Мы прыехалі сюды не для таго, каб шукаць нейкія недахопы, а потым на аснове гэтага крычаць аб тым, што выбары недэмакратычныя, неадкрытыя і гэтак далей. Мы прыехалі як сябры. І такім добразычлівым позіркам сяброў глядзелі за выбарамі. Дзе трэба дапамагалі, звярталі ўвагу на нейкія недагляды, недахопы. Але з вялікім задавальненнем хачу сказаць, што такіх недаглядаў і недахопаў былі адзінкі. Яны мелі тэхнічны характар і не маглі паўплываць на агульны характар выбараў. Выбары прайшлі спакойна, годна, арганізавана», — сказаў ён. Сяргей Лебедзеў падкрэсліў, што раздзяляе ацэнку работы Цэнтральнай выбарчай камісіі, людзі працавалі самааддана. «І, што я магу канстатаваць з веданнем справы, — людзі былі кампетэнтныя. Мы спецыяльна задавалі кантрольныя пытанні на выбарчых участках, на сустрэчах з выбарчымі камісіямі аб тым, ці ведаюць гэтыя людзі свае абавязкі, правілы працы з выбаршчыкамі. Усё выдатна, людзі былі добра падрыхтаваны», — адзначыў ён.

Размаўляючы з журналістамі, Сяргей Лебедзеў яшчэ раз падкрэсліў, што місія наглядальнікаў СНД прыехалі ў Беларусь як сябры. " Таму я і на сустрэчах з заходнімі назіральнікамі казаў: «сябры, вось вы шукаеце недахопы, недагляды. Мы бачым гэтыя асобныя недахопы. Але мы не выкарыстоўваем іх для таго, каб потым абвінавачваць арганізатараў выбараў у тым, што гэтыя выбары недэмакратычныя ці неадкрытыя». Мы прыехалі да сваіх сяброў і мы стараемся дапамагаць арганізатарам правесці іх годна ў адпаведнасці з заканадаўствам«, — сказаў ён. Сяргей Лебедзеў падкрэсліў, што заходнія краіны не маюць ніякага маральнага права даваць ацэнку беларускім выбарам, прызнаваць іх недэмакратычнымі. «Я шмат гадоў прапрацаваў на Захадзе, я на свае вочы бачыў іх дэмакратыю. Пра што гаворка, няма ў іх ніякай дэмакратыі, няма ў іх ніякага маральнага права нас вучыць», — заявіў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю