У старажытнай Алімпіі адбылася цырымонія запальвання алімпійскага агню зімніх Гульняў 2026 года ў Мілане і Карціна-д’Ампеца, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.
З-за дрэннага надвор’я працэдура была праведзена ва ўнутраным памяшканні археалагічнага музея. На запальванні прысутнічалі кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Кірсці Ковентры і службовыя асобы з Грэцыі і Італіі.
Эстафета Алімпійскага агню па Грэцыі прадоўжыцца па 4 снежня, італьянская частка стартуе 6 снежня. Маршрут пройдзе па ўсіх 110 правінцыях Італіі і ахопіць больш за 60 гарадоў, а працягласць перавысіць 12 тыс. км. 26 студзеня, роўна праз 70 гадоў пасля цырымоніі адкрыцця Гульняў-1956, агонь дасягне Карціна-д’Ампецца. 6 лютага эстафета завершыцца на стадыёне «Сан-Сіра» ў Мілане.
Зімнія Алімпійскія гульні 2026 года пройдуць з 6 па 22 лютага.