Падрыхтаваць лыжы для ўдзельнікаў Алімпіяды ў Італіі і правільна зарыентавацца пры змене ўмоў надвор’я — сакрэтамі якаснай работы сэрвіс-брыгады падзяліўся беларускі трэнер Алег Быкоўскіх. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны алімпійскі камітэт.
Важную ролю ў поспеху атлетаў у многіх зімовых відах спорту адыгрывае якасная работа сэрвіс-брыгады. Алег Быкоўскіх расказаў, як падрыхтоўваюць лыжы для нашай спартсменкі Ганны Каралёвай. «Пару лыж можна падрыхтаваць за 20 хвілін, а вось каб знайсці правільны варыянт змазкі слізгацення і трымання, неабходна значна больш часу. Часам умовы надвор’я могуць мяняцца за 10 хвілін да старту, і тут вельмі важна хутка зарыентавацца і прыняць правільнае рашэнне. Мы прыбылі ўжо некалькі дзён таму, цяпер трэніруемся. Умовы рабочыя. Арганізатары стараюцца і выконваюць пажаданні», — расказаў ён і дадаў, што спецыялісты ўжываюць самыя сучасныя тэхналогіі, падбіраючы варыянты найбольш аптымальнага слізгацення лыж.