Неабходна выступаць з адзінай пазіцыяй супраць любых дзеянняў, накіраваных на ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Сяргей Алейнік, выступаючы 15 красавіка на 5-й канферэнцыі Парламенцкай сеткі Руху недалучэння ў Стамбуле, паведаміла БелТА.
Сяргей Алейнік у сваім выступленні адзначыў ролю парламентаў у забеспячэнні кліматаўстойлівай урбанізацыі ў зоне Руху недалучэння. Ён выказаў словы ўдзячнасці Азербайджанскай Рэспубліцы, паколькі менавіта дзякуючы дальнабачнай пазіцыі Баку было ініцыявана стварэнне Парламенцкай сеткі Руху недалучэння.
«За некалькі гадоў яна ператварылася ў аўтарытэтную структуру, якая дазваляе нам, парламентарыям, фарміраваць калектыўны парадак дня, каардынаваць намаганні ў заканатворчай сферы і абараняць інтарэсы нашых дзяржаў на глабальным узроўні для забеспячэння іх устойлівага развіцця, — падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі. — Сёлета Рух недалучэння адзначае сваё 65-годдзе. За гэты час мы выбудавалі сістэму ўзаемадзеяння, вядзём дыялог на прынцыпах роўнасці і ўзаемапавагі, вяршэнства суверэнітэту дзяржаў, неўмяшання ва ўнутраныя справы, мірнага вырашэння канфліктаў — прынцыпах, якія павінны ляжаць у аснове ўсяго светапарадку».
Сяргей Алейнік акцэнтаваў увагу на тым, што дадзеная сустрэча праходзіць у момант глыбокай глабальнай турбулентнасці.