Top.Mail.Ru

Актыўнае супрацоўніцтва па ўсіх кірунках

Адносіны Беларусі і Кітая развіваюцца па ўзыходзячай


Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей АЛЕЙНІК па выніках рабочай сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі Чжанам Вэньчуанем. 

«Мы працягваем лінію на ўмацаванне ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж нашымі краінамі, — адзначыў Сяргей Алейнік. — Гэтая работа ажыццяўляецца на ўсіх узроўнях. Падмурак гэтым адносінам ствараюць лідары нашых дзяржаў, якія ў мінулым годзе тройчы сустракаліся. І, вядома, вялікая работа ажыццяўляецца на ўзроўні парламентаў нашых краін».

Важным дасягненнем мінулага года стала правядзенне другога пасяджэння Міжпарламенцкага камітэта па супрацоўніцтве Беларусі і Кітая, у ходзе якога быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, якія ахопліваюць дзяржаўнае кіраванне, гандаль, інвестыцыі і маладзёжную палітыку.

 «Падчас бягучай сустрэчы мы канстатавалі станоўчую дынаміку развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое па выніках мінулага года выйшла на чарговы гістарычны максімум як па гандлі таварамі, так і паслугамі, — дадаў сенатар. — Мы канстатавалі таксама актывізацыю інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Вядома, абмяркоўвалі перспектыўныя планы далейшага развіцця нашага міжпарламенцкага дыялогу, супрацоўніцтва. Разлічваем на правядзенне адпаведных мерапрыемстваў у 2026 годзе».


Асаблівая ўвага ў ходзе двухбаковага дыялога была ўдзелена міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву. На сённяшні дзень паміж Беларуссю і Кітаем падпісана больш за 100 пагадненняў аб партнёрстве і супрацоўніцтве на розных узроўнях. «Створаны вельмі добры патэнцыял, што пацвярджаецца наяўнасцю больш як 13 дарожных карт міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, — сказаў Сяргей Алейнік. — І ёсць разуменне па выхадзе на арганізацыю і правядзенне Форуму рэгіёнаў Беларусі і Кітая, у якім Савет Рэспублікі як палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва будзе адыгрываць актыўную ролю».

Асобна падчас сустрэчы гаварылі аб маладзёжным супрацоўніцтве і прасоўванні маладзёжнага парадку дня дзвюх краін. Па словах Сяргея Алейніка, наладжаны добрыя кантакты паміж маладзёжнымі аб’яднаннямі, ёсць перспектыва іх далейшага развіцця і паглыблення. 

Сімвалічна, што была ўдзелена ўвага развіццю адносін паміж жаночымі саюзамі Беларусі і Кітая. «Гэта асабліва актуальна ў Год беларускай жанчыны, аб’яўлены кіраўніком нашай дзяржавы», — рэзюмаваў старшыня Пастаяннай камісіі.

Яна ВАЛАСАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю