Top.Mail.Ru
220

Акцыя па бясплатным прававым кансультаванні пройдзе да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Акцыя па бясплатным прававым кансультаванні пройдзе 6 лістапада напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамляе БелТА.



Супрацоўнікі цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі з 10.00 да 12.00 у фармаце прамой тэлефоннай лініі пракансультуюць грамадзян па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства юстыцыі і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.

Па пытаннях у сферы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану можна тэлефанаваць па нумары 8 (017) 200 06 18; натарыяльнай дзейнасці — 8 (017) 200 89 71; легалізацыі (апастылявання) афіцыйных дакументаў, складзеных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, — 8 (017) 211 01 93; прымусовага выканання выканаўчых дакументаў — 8 (017) 210 40 49.

Інфармацыю аб фармаце і часе правядзення кансультацый можна таксама атрымаць у галоўных упраўленнях юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю