Top.Mail.Ru
140

Акцыя па бясплатным прававым кансультаванні пройдзе ў Беларусі да Дня юрыста

Міністэрства юстыцыі традыцыйна напярэдадні Дня юрыста арганізуе правядзенне акцыі па бясплатным прававым кансультаванні, паведамляе БелТА.



Супрацоўнікі цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі 5 снежня з 10.00 да 12.00 у фармаце прамой тэлефоннай лініі пракансультуюць грамадзян па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Мінюста і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі. Па пытаннях у сферы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану варта тэлефанаваць па нумары 8 (017) 200 06 18, натарыяльнай дзейнасці — 8 (017) 200 89 71, легалізацыі (апастылявання) афіцыйных дакументаў, складзеных на тэрыторыі Беларусі, — 8 (017) 211 01 93; прымусовага выканання выканаўчых дакументаў — 8 (017) 211 08 60.

Інфармацыю аб бясплатных кансультацыях можна атрымаць у галоўных упраўленнях юстыцыі абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, у натарыяльных канторах, натарыяльных бюро і юрыдычных кансультацыях краіны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю