На Беларускай чыгунцы 9 сакавіка стартуе акцыя «Дзеці і бяспека», паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.
Па 20 сакавіка будзе арганізаваны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага траўматызму на аб’ектах чыгуначнага транспарту.
«На вакзалах, станцыях і ў цягніках у перыяд правядзення акцыі работнікі беларускай магістралі сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, што знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных аб’ектаў. Таксама будуць праведзены сустрэчы і прафілактычныя гутаркі ва ўстановах адукацыі, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі», — расказалі ў прэс-цэнтры.
У БЧ звярнулі ўвагу, што актыўная работа па прафілактыцы і папярэджанні няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх носіць сістэмны характар і знаходзіцца на асаблівым кантролі.
Сярод асноўных прычын дзіцячага траўматызму — ігнараванне элементарных мер бяспекі, а таксама спешка і бестурботнасць. Падлеткі, знаходзячыся на чыгуначных пуцях, не чуюць сігнал надыходзячага цягніка з-за праслухоўвання музыкі ў навушніках або размовы па мабільным тэлефоне.
«Беларуская чыгунка ў чарговы раз заклікае бацькоў не пакідаць дзяцей без нагляду і не забываць, што яны з’яўляюцца для іх прыкладам. Будзьце ўважлівыя на аб’ектах чыгуначнага транспарту! Перасякайце пуці толькі ва ўстаноўленых і абсталяваных для гэтага месцах. Пры іх перасячэнні абавязкова пераканайцеся ў адсутнасці надыходзячага цягніка, звярніце ўвагу на папераджальныя знакі», — адзначылі ў БЧ.