Top.Mail.Ru
168

Акцыя «Ад усёй душы» завяршаецца адзіным тэматычным днём «Добрыя справы на Новы год!»

У Беларусі адзіным тэматычным днём «Добрыя справы на Новы год!» завяршаецца рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы». Аб гэтым паведамляе БелТА.


Як расказалі ў міністэрстве, у гэты фінальны дзень валанцёры сярэбранага ўзросту і навучэнцы па ўсёй краіне віншуюць са святамі пажылых грамадзян, у тым ліку тых, хто пражывае ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання. «У мерапрыемствах дня прымуць удзел больш за 23 тыс. чалавек: пажылых грамадзян і моладзі», — адзначылі ў прэс-службе. 

У Мінпрацы таксама падкрэслілі, што акцыя «Ад усёй душы» ўжо стала добрай традыцыяй. У мінулым годзе яе мерапрыемствамі было ахоплена больш як 500 тыс. пажылых грамадзян, і ў гэтым годзе паказчык будзе не меншы.

Вынікі акцыі «Ад усёй душы» будуць падведзены 16 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю