Top.Mail.Ru
198

Акадэмія МУС падарыла навагоднюю казку сталічнаму дзіцячаму дому

Калектыў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь арганізаваў маштабнае святочнае мерапрыемства для выхаванцаў дзіцячага дома № 3 г. Мінска «Жамчужынка».

Навагодняя сустрэча, якая ўжо стала добрай штогадовай традыцыяй, была падрыхтавана сумесна кіраўніцтвам ВНУ, яе курсантамі і актывістамі пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын акадэміі.

— З дзіцячым домам «Жамчужынка» мы супрацоўнічаем на працягу многіх гадоў. Нашаму падшэфнаму дзіцячаму дому мы на пастаяннай аснове аказваем дапамогу, — адзначыў намеснік начальніка Акадэміі МУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей САЛАВЕЙ. — І з радасцю прыязджаем сюды напярэдадні Новага года, каб падзяліцца сваім цяплом з выхаванцамі і падарыць ім святочны настрой. 

Свята падарыла выхаванцам «Жамчужынкі» сустрэчу з Дзедам Марозам і Снягуркай, радасныя эмоцыі і доўгачаканыя сюрпрызы. Асаблівую цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчат выклікалі госці ў міліцэйскай форме, якім дзеці з вялікім энтузіязмам чыталі загадзя вывучаныя святочныя вершы.

Старшыня Беларускага саюза жанчын Акадэміі МУС Юлія КАЗЯК падкрэсліла сацыяльную значнасць такіх акцый:

— Ні адно дзіця не павінна застацца без увагі напярэдадні Новага года. Наша задача не толькі зрабіць падарункі дзецям, але і паказаць, што яны ў бяспецы і могуць упэўнена глядзець у будучыню. 

Аміна НАЗАРАВА.

Фота: Акадэмія МУС.

Чытайце таксама: Што цікавага паказалі ў Акадэміі МУС у дзень адкрытых дзвярэй

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю