— Нам важна сінхранізаваць падыходы і ацаніць эфекты саюзнай інтэграцыі з улікам абноўленай метадалогіі. Не за гарамі і новы цыкл стратэгічнага планавання кірункаў работы ў Саюзнай дзяржаве. Неабходна вызначыцца з яе фарматам, канцэпцыяй, падыходамі і вынесці гэты блок пытанняў на ўзровень Саюзнага Саўміна, — адзначыў Юрый Чабатар.
Міністр падкрэсліў, што найважнейшым кірункам з’яўляецца прамысловая інтэграцыя:
— Мы працягваем рэалізацыю сумесных імпартазамяшчальных праектаў у машынабудаванні. Іх рэалізацыя спрыяе ўмацаванню кааперацыйных сувязяў і стварэнню развітой сеткі зборачных вытворчасцяў.
На думку кіраўніка эканамічнага ведамства, інвестыцыйнае супрацоўніцтва павінна стаць каталізатарам эканамічнай актыўнасці паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі. І ў сумесных планах важна прадугледзець комплекс мер па актывізацыі гэтага трэка.
— У наступным пяцігоддзі мы ставім задачу праактыўнага развіцця турыстычнай галіны. З улікам таго, што 97 %
уязнога патоку ў нашу краіну ў 2024 годзе забяспечылі расійскія турысты мы нацэлены на далейшае збліжэнне падыходаў, рэгуляторыкі і запуск сумесных інвестпраектаў у гэтай сферы, — адзначыў кіраўнік эканамічнага ведамства.
Аб патэнцыяле далейшага ўмацавання супрацоўніцтва ў сферы турызму казаў і міністр эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Максім Рашэтнікаў:
— У 2024-м узаемны турпаток перавысіў 700 тысяч паездак, што на 3 % больш, чым у 2023-м. У адказ на ўстойлівы попыт пашыраем геаграфію палётаў паміж гарадамі, адкрываем новыя маршруты. На сёння ўжо 15 рэгіёнаў Расіі маюць прамыя рэйсы з гарадамі Беларусі.
Намеснік міністра эканомікі Алена Балігатава падкрэсліла важнасць пашырэння ўзаемадзеяння двух ведамстваў у турыстычнай сферы. Асаблівая ўвагу ўдзялілі вопыту Расійскай Федэрацыі ў распрацоўцы тэрытарыяльна-прасторавага планавання турыстычных зон і стварэнні эфектыўных майстар-планаў.
Дадаткова намеснік міністра падкрэсліла цікавасць Беларусі да актывізацыі супрацоўніцтва ў інвестыцыйным сектары і прыцягнення буйных расійскіх інвестараў-турдэвелапераў для рэалізацыі маштабных праектаў на тэрыторыі краіны.
Начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі Ірына КалЯнчак расказала аб развіцці інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін.
Як адзначыла прадстаўнік Мінэканомікі, другі год Беларусь і Расія рэалізоўваюць комплекс мерапрыемстваў па стымуляванні інвестыцыйнай актыўнасці, разлічаны да 2026 года. Гэты дакумент стаў асновай для сістэмнай работы па чатырох ключавых кірунках: дагаворна-прававое супрацоўніцтва, пашырэнне інвестыцыйнага іміджу, развіццё механізмаў прыцягнення інвестыцый і рэалізацыя праектаў у рэальным сектары эканомікі.
Паводле слоў спецыяліста, за гэты перыяд дасягнуты адчувальныя вынікі. На ўзроўні выканкамаў Беларусі і органаў улады суб’ектаў Расіі падпісана 13 двухбаковых дакументаў, якія ахопліваюць увесь спектр міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. Пытанні пашырэння інвестыцыйнага супрацоўніцтва пастаянна на парадку візітаў афіцыйных дэлегацый і бізнес-колаў. Толькі за 9 месяцаў бягучага года Беларусь прыняла 103 расійскія дэлегацыі, а расійскія рэгіёны — 81 беларускую, што сведчыць аб росце цікавасці бакоў да сумесных ініцыятыў.
— На практыцы такая работа ўжо прыносіць плён.
У актыўнай стадыі рэалізацыі 26 імпартазамяшчальных інвестыцыйных праектаў. Расійскі капітал задзейнічаны ў перспектыўных інвестпраектах, што рэалізоўваюцца ў нашай краіне ў камерцыйнай і сацыяльнай сферах. На бягучы момант іх 18, завершаны чатыры.
На думку начальніка галоўнага ўпраўлення, пры падрыхтоўцы комплексу мерапрыемстваў на будучыя гады неабходна ўзмацніць акцэнт на рэалізацыі сумесных інвестпраектаў.
Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб сумесных навуковых распрацоўках тэхналогій, стварэнні прамысловай вытворчасці, накіраваных на павышэнне тэхналагічнай бяспекі і імпартазамяшчэнне. Уяўляецца мэтазгодным прапрацаваць інструменты падтрымкі такіх інвестпраектаў, у тым ліку фінансавыя, — падкрэсліла Ірына Калянчак.
Кіраўнік НДЭІ Мінэканомікі Наталля Берчанка расказала аб завяршэнні работы па ацэнцы эфекту ад рэалізацыі мерапрыемстваў 28 саюзных праграм і дасягнутых выніках. Паводле яе слоў, агульны эфект ад рэалізацыі саюзных праграм за 2021–2025 гады складзе больш за 4 мільярды долараў.
Начальнік галоўнага ўпраўлення макраэканамічнага аналізу і прагназавання Мінэканомікі Аляксей Зубовіч паведаміў аб падрыхтоўцы праекта прагнозу развіцця Саюзнай дзяржавы на 2026 год і падыходах да падрыхтоўкі дакумента:
— Пры фарміраванні прагнозу на 2026 год мы абапіраліся на актуальную ацэнку знешніх і ўнутраных макраэканамічных умоў. У прыватнасці, мяркуецца рост сусветнай эканомікі на ўзроўні 3,1 %, эканомікі Беларусі — на 2,8 %, расійскай — на 1,3 %.
Паводле яго слоў, дакумент мае ключавыя параметры развіцця: ВУП, інвестыцыі, узаемны гандаль, а таксама сукупны інтэграцыйны эфект.