Top.Mail.Ru

Агульны рынак лекаў, мытна-тарыфнае рэгуляванне і роля ЕАЭС у сусветным гандлі

У мінулую пятніцу, 21 лютага, у Маскве прайшло чарговае пасяджэнне Савета ЕЭК. Нагадаем, сёлета Беларусь старшынствуе ў органах ЕАЭС. Пра тое, што было разгледжана ў ходзе пасяджэння, распавёў журналістам намеснік Прэм’ер-міністра, старшыня Савета ЕЭК Ігар Петрышэнка.


— Як і дамаўляліся, мы абмеркавалі ключавыя пытанні па рэалізацыі нашага асноватворнага дакумента — дагавора (аб ЕАЭС-заўв. рэд.) і Стратэгіі-2025 аб развіцці Еўразійскага эканамічнага саюза, — пракаментаваў Ігар Петрышэнка. 

Ён растлумачыў, што бакі заслухалі найбольш праблемныя аспекты рэалізацыі стратэгіі і вызначылі дакладны алгарытм далейшых дзеянняў: 

— Мы вызначылі тэрміны да 1 ліпеня па асобных пунктах, у тым ліку пытанні, якія звязаны з інфармацыйным абменам паміж падатковымі службамі, шэраг іншых пытанняў, якія датычацца мытна-тарыфнага рэгулявання, ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці калегіі і ў цэлым апарата па рэалізацыі асноватворных дакументаў. Мы вызначылі, што неабходна актывізаваць работу па ўсіх гэтых напрамках. Гэта, дарэчы была ініцыятыва беларускага боку ў перыяд старшынства, што мы павінны ў першую чаргу (пра гэта акцэнтаваў увагу Кіраўнік нашай дзяржавы) у поўнай меры рэалізаваць усё тое, пра што мы дамаўляемся. 

Ігар Петрышэнка таксама паведаміў, што на пасяджэнні Савета ЕЭК традыцыйна быў разгледжаны шэраг пытанняў, звязаных з мытна-тарыфным рэгуляваннем, фарміраваннем і далейшым развіццём рынку лекавых сродкаў. 

— Прынялі і зацвердзілі адпаведную канцэпцыю, па якой далей будзе гэты рынак развівацца, — растлумачыў ён. 

Акрамя гэтага, бакі абмеркавалі шэраг момантаў, звязаных з павышэннем эфектыўнасці дзейнасці рэгулятараў у краінах, так і сумесных органаў — Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, Савета ЕЭК па рэалізацыі установак ад кіраўнікоў дзяржаў, урадаў: 

— Каб пытанні, якія датычацца далейшага развіцця нашага Саюза, скрупулёзна разглядаліся, выпрацоўваліся ўзгодненае рашэнне, і мы прасоўваліся па шляху інтэграцыі. 

Закраналася і тэма месца і ролі ЕАЭС у сусветным гандлі: 

— На парадку дня рэгулярна знаходзяцца пытанні вядзення перамоў па заключэнні пагадненняў паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і краінамі, якія гатовыя заключаць пагадненне аб зоне свабоднага гандлю. У прыватнасці, з Іранам зараз завяршаем унутрыдзяржаўныя працэдуры аб уступленні ў сілу Дагавора аб свабодным гандлі. Абмеркавалі пытанні далейшай падрыхтоўкі да падпісання пагаднення з Манголіяй. Стартавалі перамовы з шэрагам іншых краін. 

Віцэ-прэм’ер дадаў, што бакі дамовіліся больш падсвятляць у інфармацыйных рэсурсах сваіх краінах дасягненні ў рамках ЕАЭС: 

— Каб людзі рэальна адчулі плён інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю