Iдэя нарадзiлася на Гродзеншчыне. Механiзатары Гродзенскага раёна праводзяць пасяўную кампанiю пад двума сцягамi — Сцягам Перамогi i дзяржаўным сцягам Беларусi.
Як расказаў старшыня камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаваннi Гродзенскага аблвыканкама Iгар Сарокiн, праект быў абмеркаваны на сумесным пасяджэннi з удзелам першага намеснiка старшынi аблвыканкама Юрыя Валеватага падчас падрыхтоўкi мерапрыемстваў да 80-годдзя Вялiкай Перамогi.
— Такiм чынам нарадзiлася думка адзначыць наблiжэнне юбiлею i на нашых палетках. Сцяг Перамогi мы ўстанавiлi ва ўрачыстай абстаноўцы на сельскагаспадарчай тэхнiцы. Першым стала СВК iмя Дзеншчыкова Гродзенскага раёна — адна з самых перадавых гаспадарак рэспублiкi, — паведамiў Iгар Сарокiн. — Гэтым самым мы выказалi падзяку тым, хто заваяваў для нас Перамогу.
Дарэчы, сам сцяг — гэта аналаг таго самага сцяга Перамогi, якi быў узведзены над рэйхстагам у маi 1945-га. Сама акцыя носiць не адзiнкавы характар. Яна падхоплена iншымi гаспадаркамi Гродзенскай вобласцi. «Гэта той сiмвал, што ўсiх нас аб’ядноўвае», — падкрэслiў прадстаўнiк сельскагаспадарчага ведамства.
У СВК iмя Дзяншчыкова расказалi, што пад сцягам на тэхнiцы працуе вопытны механiзатар Вячаслаў Станеўскi. Па словах галоўнага агранома Дзмiтрыя Шынтара, на трактары разам са сцягам Перамогi лунае i дзяржаўны сцяг Беларусi, што сiмвалiзуе перамогу на працоўным фронце. Трэба сказаць, што гаспадарка ўтрымлiвае перадавыя пазiцыi як у раслiнаводстве, так i жывёлагадоўлi. Напрыклад, летась ураджайнасць зерневых культур тут склала 90 цэнтнераў з гектара. Штогод СВК займае прызавыя месцы па жывёлагадоўлi ў рэспублiцы, а сярэднегадавы надой ад каровы тут складае звыш 13 тысяч кiлаграмаў малака. Зараз у гаспадарцы вядзецца сеў кукурузы на зерне.
На Гродзеншчыне пасяўная кампанiя падыходзiць да фiнiшу. «Разлiчваем, што вобласць выканае ў поўнай меры даручэнне кiраўнiка дзяржавы па забеспячэннi рэгiёнам 2,5 мiльёна тон зерня, — зазначыў Iгар Сарокiн. — Гэта будзе нашым працоўным адказам тым, хто заваяваў для нас права свабодна працавацьна сваёй зямлi».
Вiцебшчына падхапiла iдэю
Аграрыi паўночнага рэгiёна падтрымалi гродзенскiх працаўнiкоў сельскай гаспадаркi i таксама выйшлi на палi пад Сцягам Перамогi i Сцягам Рэспублiкi Беларусь.
«Напярэдаднi галоўнага свята для ўсiх беларусаў — 80-годдзя Вялiкай Перамогi нашага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне — мы аддаём данiну памяцi i павагi пакаленню пераможцаў, пакаленню герояў-вызвалiцеляў. Менавiта дзякуючы нашым мужным продкам мы сёння маем магчымасць працаваць на карысць сваёй незалежнай Радзiмы, расцiць хлеб пад мiрным небам», — адзначыла намеснiк генеральнага дырэктара па iдэалагiчнай, сацыяльнай рабоце i гаспадарчай частцы Вiцебскай бройлернай птушкафабрыкi Раiса Яршова.