У Беларусі сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 427,8 тыс. га, што складае 73,8% ад плана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Мінскай вобласці сяўба ранніх збожжавых ужо завершана, а ў Брэсцкай і Гродзенскай выйшла на фінішную прамую, дзе палявыя работы выкананы на 97,8% і 96,7% адпаведна. У Віцебскай вобласці пасеяна 38,5 тыс. га (29,9% да плана), у Гомельскай — 67,3 тыс. га (76,6%), у Магілёўскай — 76,7 тыс. га (67,9%). Нарошчвае тэмпы сяўба цукровых буракоў (17,3%), яравога рапсу (амаль 8%) і лёну-даўгунцу (20,6%).
Глеба пад сяўбу ранніх збожжавых і зернебабовых падрыхтавана на 499,2 тыс. га, што складае 86,1 працэнта ад плана, узворванне глебы праведзена на плошчы 461,3 тыс. га (70,2%). Завершана першая падкормка культур, ва ўсіх абласцях ідзе другая падкормка. Разам з тым гаспадаркі Мінскай вобласці завяршылі другую падкормку азімых збожжавых, а аграрыі Гродзенскай вобласці — азімага рапсу на зерне. Прадаўжаюць назапашваць гаспадаркі і мінеральныя ўгнаенні. Паводле даных на 8 красавіка, пад яравую сяўбу гэтага года назапашана 864,6 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 74,1% ад плана.
Работы па закрыцці вільгаці на палях праведзены на плошчы амаль 1,3 млн га, або 78,6% да плана. Вядзецца таксама вапнаванне кіслых глеб: яно выканана на плошчы 59,2 тыс. га, што складае 23,8% ад плана. Таксама ўносяцца арганічныя ўгнаенні.