Top.Mail.Ru

Аграрыі Беларусі намалацілі больш за 9,2 млн тон збожжа з улікам рапсу

Паводле аператыўных звестак на раніцу 11 верасня, у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана 9 мільёнаў 205 тысяч тон збожжавых з улікам рапсу.



Адзначаецца, што ў разрэзе абласцей лідарства захоўвае Мінская вобласць з паказчыкам 2 мільёны 415 тысяч тон. Гродзенская вобласць намалаціла 1 мільён 844 тысячы тон, Брэсцкая — 1 мільён 676 тысяч тон, Магілёўская — 1 мільён 209 тысяч тон, Гомельская — 1 мільён 93 тысячы тон, Віцебская — 968 тысяч тон.

Працягваецца падрыхтоўка да сяўбы азімых. Узарана пад сяўбу азімых збожжавых 778 тысяч гектараў, што складае 52 працэнты ад плана ў 1 мільён 500 тысяч гектараў. Азімых збожжавых на зерне пасеяна 283 тысячы гектараў - 19 працэнтаў ад плана.

У лік дзяржаўнага заказу пастаўлена 655 тысяч тон харчовага збожжа (99 працэнтаў ад плана ў 663 тысячы тон) і 94 тысячы тон піваварнага ячменю (109 працэнтаў ад плана ў 86 тысяч тон).

Кукуруза на сілас убрана з 20 працэнтаў плошчаў, або 189 тысяч гектараў. Другім укосам траў скошана на 945 тысячах гектараў (94 працэнты ад плана ў 1 мільён 10 тысяч гектараў). Сена нарыхтавана 585 тысяч тон (82 працэнты ад плана), сенажу — 12 мільёнаў 578 тысяч тон (88 працэнтаў ад плана), сіласу — 3 мільёны 775 тысяч тон (18 працэнтаў ад плана). Агульны аб’ём нарыхтаваных травяных кармоў у пераліку на кармавыя адзінкі дасягнуў 4 мільёнаў 853 тысячы тон, або 48 працэнтаў ад гадавога плана ў 10 мільёнаў 131 тысячу тон.

Для будучай сяўбы азімых культур у наяўнасці маецца 296 тысяч тон дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных і калійных), што складае 172 працэнты да плана.

Цукровыя буракі ўбраныя з 19 працэнтаў плошчаў — 21 тысяча гектараў ад плана ў 109 тысяч гектараў. Накапана 892 тысячы тон караняплодаў пры сярэдняй ураджайнасці 430 цэнтнераў з гектара. У разрэзе абласцей: Мінская — 422 тысячы тон, Гродзенская — 305 тысяч тон, Брэсцкая — 90 тысяч тон, Магілёўская — 74 тысячы тон, Віцебская — 1 тысяча тон.

Бульба ўбраная з 15 працэнтаў плошчаў краіны (больш за 3 тысячы гектараў ад плана ў 22 тысячы гектараў). Накапана 120 тысяч тон бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 355 цэнтнераў з гектара. У разрэзе абласцей: Магілёўская — 45 тысяч тон, Мінская — 24 тысячы тон, Брэсцкая — 19 тысяч тон, Гомельская — 14 тысяч тон, Віцебская — 10 тысяч тон, Гродзенская — 8 тысяч тон.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю