Top.Mail.Ru

Аградроны, энерганасычаная тэхніка, сучасныя МТК: якія тэхналогіі прыходзяць у АПК Гродзенскай вобласці

Прымяненне сучасных тэхналогій у сельскай гаспадарцы рэгіёна атрымлівае з кожным годам усё больш шырокае распаўсюджванне. Пра перавагі магутнай тэхнікі, дронаў і сучасных МТК расказалі на стрыме «Гродзеншчына. Аграрнае пытанне» са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Юрыем Караевым, перадае БелТА.



Практычна ўвесь статак малочных кароў — 85% — знаходзіцца на сучасных малочнатаварных комплексах. Кожны год у рэгіёне ўводзіцца ў строй 14 новых малочнатаварных комплексаў. Такія лічбы прывёў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Ігар Сарокін.

«На такіх комплексах размяшчаецца ўвесь шлейф жывёл — ад маленькіх цялят да дарослых кароў, якія даюць малако. На іх сканцэнтраваны ўсе этапы ўзнаўлення. Комплексы аснашчаны сучасным абсталяваннем, і надоі на іх практычна ўдвая больш, чым на звычайных фермах. Фермаў, дзе каровы дояцца па-старому ў вядро, у вобласці няма, а ферм з малакаправодам засталося 15%, і яны таксама будуць замяшчацца новымі комплексамі», — растлумачыў Юрый Караеў.


Калі раней, два дзясяткі гадоў таму, на аднаго аператара на фермах прыпадала каля 48 кароў, то на сённяшні дзень адзін аператар машыннага даення абслугоўвае 250 кароў, гэта значыць у пяць разоў больш. Такія параўнальныя лічбы прагучалі на стрыме. Гэта дазваляе скарачаць колькасць персаналу, што для аграрнага сектара мае вялікае значэнне. Адпаведна значна зніжаюцца выдаткі, лепшая эканоміка.

Практычна ўся сельгастэхніка, якая выкарыстоўваецца на палях Гродзенскай вобласці, — энерганасычаная. «Машыны абсталяваныя навігацыяй, падрульваннем, фактычна цяпер механізатары на полі ўключаюць навігацыю, і вядзе працэс, напрыклад, сяўбы ўжо сам трактар. Сеялка, развароты, усё астатняе — механізатар толькі кантралюе, каб гэтыя працэсы не збіліся», — растлумачыў Ігар Сарокін.

Летась у ААТ «Карэлічы-Лён» набылі аградрон. У гэтым сезоне яго плануюць выкарыстоўваць для апрацоўкі палёў, у тым ліку і пестыцыдамі. І не толькі льняных — прадпрыемства будзе аказваць паслугі і іншым гаспадаркам.

«Перавага дронаў у тым, што пры іх выкарыстанні менш расход рабочага рэчыва, — расказаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні. — Акрамя таго, трактар, рухаючыся па полі, можа пераносіць захворванні раслін. Дроны здымаюць гэтае пытанне. На сённяшні дзень важны момант таксама ў тым, што кіруе дронам спецыяліст, і гэта можа прыцягнуць у сельскую гаспадарку моладзь, скарачаючы пры гэтым фронт работ для механізатараў».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю