Top.Mail.Ru

Агонь знішчыў 14 тон саломы ў полі каля Жлобіна

У полі каля Жлобіна пры пажары знішчана 14 т саломы. Пра гэта паведамілі БелТА ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.



Сігнал аб пажары сцірты саломы памерам 4×7 м паступіў 23 жніўня ў 19.26. Агонь знішчыў 14 т саломы ў рулонах. Пацярпелых няма. Прычыну здарэння высвятляюць.

У Рэчыцкім раёне ў в. Ямполь гарэў склад саломы. Пашкоджаны дах склада. Як версію прычыны здарэння разглядаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю