Top.Mail.Ru
261

Агляд-конкурс «Лепшы араты» пройдзе з 2 па 6 чэрвеня

У Мінсельгасхарчы паведамілі, што падчас Беларускага аграпрамысловага тыдня і міжнароднай спецыялізаванай выставы «Белагра-2025» з 4 па 6 чэрвеня пройдзе рэспубліканскі агляд-конкурс «Лепшы араты».


Арганізатары прадугледзелі дзве намінацыі «Лепшы араты сярод трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчай вытворчасці» і «Лепшы араты сярод вучняў устаноў адукацыі». Па аналагічным прынцыпе выбіраюцца пераможцы каманднага першынства: сярод дзеючых работнікаў і сярод тых хто навучаецца.

Каб прыняць удзел у заключным этапе конкурсу, установы адукацыі і камітэты па сельскай гаспадарцы і харчаванні абласных выканаўчых камітэтаў не пазней за дзесяць рабочых дзён да пачатку правядзення заключнага этапу накіроўваюць у Мінсельгасхарч заяўкі па форме з паметкай «У арганізацыйны камітэт рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лепшы араты».

Конкурс праводзіцца штогод для папулярызацыі прафесіі трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці, удасканалення прафесійнага майстэрства і практычных навыкаў па выкарыстанні сучаснай тэхнікі, распаўсюджвання лепшага вопыту.

Таксама падчас гэтага тыдня 4 чэрвеня пройдзе рэспубліканскі конкур «Лепшы племянны конь». Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца суб’екты племянной жывёлагадоўлі краіны. Арганізатары прадугледзелі для іх наступныя намінацыі: «Лепшы племянны жарабец», «Лепшая племянная кабыла», «Лепшы племянны маладняк» і «Лепшае племянная гаспадарка».

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца ацэнка жывёл асноўных парод племянных коней, якія разводзяцца ў Беларусі, папулярызацыя дасягненняў селекцыі ў конегадоўлі, садзейнічанне эфектыўнаму выкарыстанню генетычнага патэнцыялу племянных коней на тэрыторыі краіны.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю