Top.Mail.Ru

Афтальмолаг: цёмны экран на смартфоне можа стамляць вочы, але не шкодзіць зроку

Зрок псуецца з прычыны змяненняў у будове вока, а не з-за колеру фону на экране, адзначыла спецыяліст


Цёмны інтэрфейс на смартфоне можа стамляць вочы, але не шкодзіць зроку, расказала ўрач-афтальмолаг Веста Маёрава, перадае РІА «Новости».

«Зрок псуецца, калі змяняецца само вока: пры блізарукасці яно выцягваецца ў даўжыню, з узростам мутнее хрусталік, пры некаторых хваробах пакутуе сятчатка. Колер фону на экране ні адзін з гэтых працэсаў не запускае. Святло ад дысплея, у тым ліку сіняя частка спектра, таксама занадта слабае, каб пашкодзіць сятчатку», — адзначыла ўрач.

Па яе словах, камусьці ў цёмнай тэме чытаць лягчэй, камусьці — цяжэй. Калі да вечара вочы ныюць і карцінка плыве — гэта часовая стомленасць і пасля адпачынку яна праходзіць, падкрэсліла эксперт.

Яна адзначыла, што вячэрняя тэма перад сном дае вачам у першую чаргу камфорт: у напаўцёмным пакоі цёмны экран менш слепіць, і вочы менш напружваюцца.

«Таму мая парада простая: адкласці тэлефон за гадзіну-дзве да сну. Калі без яго ніяк, уключыць цёмную тэму, зменшыць яркасць да ўзроўню, пры якім тэкст чытаецца без напружання, і пакінуць у пакоі няяркае святло», — рэзюмавала афтальмолаг.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю