Top.Mail.Ru
137

Адзіны электронны лічбавы подпіс у Саюзнай дзяржаве плануюць запусціць сёлета

Сёлета плануюць запусціць адзіны электронны лічбавы подпіс для фінансавых аперацый паміж Беларуссю і Расіяй. Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны» расказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой.



Саюзныя праекты і ў цэлым інтэграцыя эканомік Беларусі і Расіі часта падвяргаюцца нападкам з боку недружалюбных дзяржаў. Дзмітрый Крутой растлумачыў, наколькі яны ўплываюць на развіццё адносін у рамках Саюзнай дзяржавы. «Мы працуем ва ўмовах, калі мы фактычна іх не заўважаем, з аднаго боку, робім, па вялікім рахунку, сваю справу. Безумоўна, па нейкіх ужо зусім радыкальных мерах, якія пакуль больш анансуюцца, рыхтуецца адпаведная праграма або спосабы рэагавання, але, калі шчыра, нам трэба выканаць тыя задачы і тыя мерапрыемствы, якія мы намецілі. Яны на сённяшні дзень забяспечаны фінансаваннем. У нас у рамках двухбаковага гандлю больш за 95 % узаемаадносін ідуць у нацыянальных валютах», — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён таксама адзначыў, што сёлета ёсць задача завяршыць рэалізацыю праекта па адзіным электронным лічбавым подпісе. «На бягучы год мы павінны нарэшце скончыць тэму электроннага лічбавага подпісу. Ідзе этап перадачы адпаведнага абсталявання і завяршэнне будаўніцтва паўнавартаснай інфраструктуры, калі мы зможам у электронным выглядзе прызнаваць усе аперацыі, якія праводзяцца ўжо ў выглядзе электронных дакументаў. У якасці „пілота“ абраны фінансавы рынак, фінансавыя нашы кампаніі. Спадзяюся, гэты першы этап пройдзе паспяхова. Калі мы паўнавартасна запусцім электронны лічбавы подпіс і плюс той пілотны праект, які анансавалі нашы рэгулятары ў выглядзе Нацыянальнага банка і Цэнтрабанка Расіі, па разліках у лічбавых валютах ужо ў гэтым годзе, я думаю, яны дазволяць яшчэ больш нівеляваць уплыў санкцый. Асноўныя санкцыі датычацца фінансавай сферы. Калі нашы апаненты хочуць парушыць нармальнае функцыянаванне разлікаў, кінуць пад санкцыі ў першую чаргу фінансавыя інстытуты, такім чынам як бы ствараючы праблемы ў эканоміцы, то мы ўсе меры апярэджання павінны засяродзіць менавіта на гэтым блоку. Паводле маіх ацэнак, гэта ўдаецца вельмі добра. І калі тыя тэмпы росту тавараабароту і ўзаемнага гандлю, якія вышэй за тэмпы росту ВУП, дапусцім, калі тут ужо нават суадносіць, інфраструктура плацяжоў функцыянуе вельмі добра. Плюс трэція краіны, якія з намі працуюць, таксама бачаць сітуацыю, якая адбываецца. І альтэрнатыўныя інструменты, альтэрнатыўныя маршруты плацяжоў з’яўляюцца, яны таксама вельмі добра функцыянуюць. І тут няма ніякіх праблем», — расказаў Дзмітрый Крутой.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю