Top.Mail.Ru
268

Адзіную лічбавую платформу могуць стварыць у рамках СНД

У штаб-кватэры Выканаўчага камітэта СНД у Мінску прайшлі спецыяльныя кансультацыі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прававым Дэпартаменце Выканаўчага камітэта СНД.



У спецкансультацыях прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, а таксама супрацоўнікі Выканаўчага камітэта СНД. Удзельнікі разгледзелі пытанні, якія датычацца ўдасканалення дзейнасці Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама дзеючага парадку размеркавання квот, прызначэння і ратацыі намеснікаў генеральнага сакратара СНД і іншых службовых асоб на квотныя пасады ў Выканаўчым камітэце СНД.

Асаблівая ўвага была ўдзелена неабходнасці разгрузкі парадку дня пасяджэнняў вышэйшых органаў СНД, аптымізацыі органаў галіновага супрацоўніцтва і базавых арганізацый, размеркавання квотных пасад на наступны перыяд. Таджыкскім бокам была ўнесена прапанова аб стварэнні адзінай лічбавай платформы ў рамках СНД.

Удзельнікі дамовіліся працягнуць кансультацыі па вышэйназваных пытаннях у снежні гэтага года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю