Top.Mail.Ru
209

Адзінота павялічвае рызыку страты слыху

Кітайскія вучоныя выявілі нечаканы фактар, які садзейнічае пагаршэнню слыху. Даследаванне, праведзенае камандай з Цяньцзіньскага ўніверсітэта, Шэньянскага медыцынскага каледжа, Кітайскага медыцынскага ўніверсітэта і Кітайскага ўніверсітэта Ганконга, паказала — з такой праблемай часцей сутыкаюцца адзінокія людзі, паведамляе «МИР 24».


Страта слыху — адно з найбольш распаўсюджаных захворванняў у свеце. Ад гэтага парушэння пакутуюць каля 1,5 мільярда чалавек.

У ходзе новага даследавання вуочныя прааналізавалі дадзеныя 490 865 чалавек з брытанскага біябанка. Стан іх здароўя адсочвалі цягам 12,5 гадоў. Узровень адзіноты вызначалі па анкеце самога пацыента, стан слыху — па паказчыках электронных медыцынскіх карт.

Вынікі паказалі, што ў адзінокіх людзей рызыка страты слыху была на 24% вышэй, чым у тых, хто не быў адзінокі. Вучоныя ўказалі на патэнцыйна небяспечную зваротную сувязь, калі адзінота і страта слыху пагаршаюць адзін аднаго.

У далейшым вучоныя маюць намер даследаваць паводніцкія, псіхалагічныя і фізіялагічныя механізмы, якія злучаюць адзінота і страту слыху. Сярод магчымых тлумачэнняў: нейраэндакрынныя рэакцыі на стрэс, выкліканыя гэтым хранічныя захворванні і няправільны лад жыцця.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю