Top.Mail.Ru
121

Адукацыйны праект «ШАГ» пройдзе ў школах Беларусі 29 студзеня

Быць гатовым стаць на абарону

Мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» («Школа актыўнага грамадзяніна») пройдуць у школах краіны 29 студзеня. У фокусе абмеркавання — абараназдольнасць краіны. Такая інфармацыя размешчана на нацыянальным адукацыйным партале.

Тэма студзеньскіх заняткаў — «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь — значыць быць гатовым у любую хвіліну стаць на абарону Радзімы». У фокусе ўвагі будуць пытанні: кім і як забяспечваецца абараназдольнасць Беларусі, чаму ваенная служба з’яўляецца справай гонару і школай мужнасці. Дзецям раскажуць, у якіх навучальных установах краіны можна атрымаць ваенныя спецыяльнасці і якія магчымасці для самарэалізацыі даюць ваенна-патрыятычныя клубы.

Інфармацыйна-метадычныя матэрыялы для правядзення заняткаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю