Top.Mail.Ru

«Адставанне да смерці падобна». Лукашэнка аб важнасці мадэрнізацыі сістэмы сувязі ў войсках

Развіццё сістэмы сувязі ва Узброеных Сілах з’яўляецца актуальным і базавым пытаннем у забеспячэнні ваеннай бяспекі краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час нарады з ваеннымі на агульнавайсковым палігоне «Абуз-Лясноўскі», перадае БелТА.



«Сёння аператыўны абмен данымі, абароненасць каналаў і хуткасць прыняцця рашэнняў нэпасрэдна вызначаюць стратэгічную перавагу на полі бою, гарантуюць дакладнасць выканання баявых задач і бяспеку ўсяго асабовага складу, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Ва ўмовах, калі ўвесь свет імкліва развівае інфармацыйныя тэхналогіі, сродкі разведкі, радыёэлектроннай барацьбы і падаўлення, адставанне ў гэтым пытанні падобна да смерці. Менавіта таму вялікую ўвагу ў развіцці нашых Узброеных Сіл і ў цэлым ваеннай арганізацыі дзяржавы мы ўдзяляем і будзем удзяляць мадэрнізацыі сістэмы сувязі».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адным з дзейсных элементаў з’яўляецца выкананне мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі, у рамках якіх праводзіцца аператыўна-спецыяльнае вучэнне войскаў сувязі Узброеных Сіл.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю