Top.Mail.Ru

Вальфовіч аб асаблівасці цяперашняй праверкі УС: Прэзідэнт асабіста прыводзіць у боегатоўнасць воінскія часці

Адно з механізаваных злучэнняў прыведзена ў баявую гатоўнасць у штатах мірнага часу ў рамках праверкі Узброеных Сіл Беларусі. Аб гэтым журналістам заявіў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА.


«Асаблівасць (цяперашняй праверкі Узброеных Сіл. — Заўв. БелТА) у тым, што Прэзідэнт прыводзіць воінскія часці ў баявую гатоўнасць асабіста, мінуючы Міністэрства абароны, Генеральны штаб», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.


Як адзначыў дзяржсакратар Савета Бяспекі, пры правядзенні праверкі трэба ацаніць тое, як ваеннаслужачыя справяцца з раптоўным пад'ёмам воінскіх часцей. «У прынцыпе кожны чалавек у пагонах павінен быць гатовы да дзеянняў у любы час дня і ночы — гэта тое, чаго ад нас дабіваецца Прэзідэнт», — звярнуў увагу ён.

Аляксандр Вальфовіч падкрэсліў, што кіраўнік дзяржавы трымае ход праверкі на асабістым кантролі: «Толькі што мною было даложана аб прыбыцці кантрольнай групы з супрацоўнікаў Дзяржсакратарыята ў брыгаду, аб тым, як была гатова брыгада да атрымання задачы, чым яна зараз займаецца. Прэзідэнт увесь час трымае на кантролі (ход праверкі. — Заўв. БелТА)». 

«Задума праверкі зацверджана. Прэзідэнт поўнасцю валодае ўсёй абстаноўкай па ходзе праверкі. Прыбыццё Прэзідэнта можа быць нечаканым для ўсіх — як для тых, хто правярае, так і для тых, хто трымае экзамен», — дадаў Аляксандр Вальфовіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю