Top.Mail.Ru
232

«Адкрываем Беларусь»: школьнікам і настаўнікам прапанавалі стварыць відэа пра гісторыю краіны ў гады ВАВ

Навучэнцаў 5-11-х класаў і настаўнікаў гісторыі ва ўзросце да 31 года запрашаюць паўдзельнічаць у II Рэспубліканскім конкурсе «Адкрываем Беларусь». Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале

Конкурс пройдзе ў чатыры этапы: школьны, раённы (гарадскі), абласны (Мінскі гарадскі), рэспубліканскі. Пераможцаў конкурсу вызначаць у трох катэгорыях: навучэнцы 5-7-х класаў, навучэнцы 8-11-х класаў, настаўнікі гісторыі.

Для ўдзелу трэба да 15 кастрычніка падаць у аргкамітэт спасылку на відэаролік аб факце (асобе, падзеі, з’яве) з гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Змест відэароліка павінен адлюстроўваць асноўную тэму II Рэспубліканскага конкурсу «Адкрываем Беларусь» — 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Асноўны пасыл — «Я адкрыў для сябе... і хачу расказаць пра гэта іншым». Відэаролік працягласцю не больш за тры хвіліны можа быць дакументальным або мастацкім.

Сярод крытэрыяў ацэнкі конкурснай работы — адпаведнасць тэме, інфарматыўнасць, абгрунтаванне асабістай значнасці і значнасці для навакольных апісанай падзеі, з’явы, асобы, мастацкае рашэнне — задума, творчая арыгінальнасць, візуальныя эфекты, а таксама культура маўлення.

Конкурс праводзіцца па ініцыятыве Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яго мэта — фарміраванне ў моладзі гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, павагі да гістарычнага мінулага Беларусі, грамадзянскасці і патрыятызму, любові да сваёй Радзімы, здольнасці супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі гісторыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю