Удзел у турніры прынялі больш за 400 спартсменаў з чатырох краін, якія разыграюць 42 камплекты ўзнагарод. Спаборніцтвы працягнуцца па 12 красавіка.
«Ацэньваю сваю форму як здавальняючую. Складана рабіць прагнозы, бо гэта мой першы старт у сезоне, але паспрабую паказаць свае лепшыя секунды, — сказала адзін з лідараў нашай каманды, прызёр чэмпіянату свету Анастасія Шкурдай. — Ёсць вялікая ўнутраная матывацыя, перад гэтым сезонам была праведзена сур’ёзная праца. Але перш за ўсё хачу атрымаць задавальненне ад выступлення на дамашняй арэне ў Мінску, для мяне гэта заўсёды свята».
У першы дзень нацыянальнага першынства, 8 красавіка, адбудуцца дзевяць фіналаў. Ранішняя праграма стартавала ў 10.00, вячэрняя сесія пачнецца ў 17.00.