Адкрываючы рабочае мерапрыемства, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка абазначыў два асноўныя блокі пытанняў для абмеркавання. Першы — заканадаўчая дзейнасць і адкрыццё чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Другі — міжнародная дзейнасць.
Адкрываючы рабочае мерапрыемства, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка абазначыў два асноўныя блокі пытанняў для абмеркавання. Першы — заканадаўчая дзейнасць і адкрыццё чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Другі — міжнародная дзейнасць.
«Першы блок датычыцца падрыхтоўкі, фарміравання рабочых органаў (Сакратарыята, Падліковай камісіі), а таксама кола тых законапраектаў, якія папярэдне вызначаны для разгляду на першым пасяджэнні», — канкрэтызаваў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Ігар Сергяенка падкрэсліў, што кіраўніком дзяржавы на нарадзе па пытаннях ліцэнзавання асобных відаў дзейнасці (якая прайшла 10 верасня. — «Зв.») быў пастаўлены шэраг задач, якія датычацца законапраектнай дзейнасці ў цэлым.
«Першае — акцэнтавана ўвага на важнасць публічнага абмеркавання законапраектаў, — адзначыў спікер. — Прэзідэнтам было сказана, што законапраект дакладваецца кіраўніку дзяржавы пасля публічнага абмеркавання. Зразумела, што мы будзем выкарыстоўваць гэты інструмент і далей. І не толькі публічнае абмеркаванне, а правядзенне іншых формаў, якія ў нас ужо апрабаваныя: і выязныя пасяджэнні, і круглыя сталы, і шэраг іншых мерапрыемстваў.
Адкрываючы рабочае мерапрыемства, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка абазначыў два асноўныя блокі пытанняў для абмеркавання. Першы — заканадаўчая дзейнасць і адкрыццё чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Другі — міжнародная дзейнасць.
Другое — кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўрад і парламент павінны дакладна бачыць наступствы рашэнняў, якія прымаюцца. Мы абавязаны выключыць сітуацыі, калі заканадаўчыя навацыі выцякаюць з вузкіх ведамасных інтарэсаў.
На наступны месяц запланаваны шэраг практычных мерапрыемстваў. Выязное пасяджэнне Савета, два семінары, пяць выязных пасяджэнняў Пастаянных камісій. Трэба падыходзіць узважана, якасна і паглядзець, ці захавалася актуальнасць іх правядзення па канкрэтных тэмах.
Трэцяе — Прэзідэнт адзначыў важнасць комплекснага падыходу пры прававым рэгуляванні грамадскіх адносін у розных сферах. Таму больш актыўна варта ўкараняць пакетны прынцып, пра які мы гаворым ужо не першы год. Неабходны пільны аналіз прапанаваных законапраектамі змяненняў».
Ігар Сергяенка таксама нагадаў, што 8 верасня кіраўнік дзяржавы падпісаў указ № 305, якім актуалізаваны палажэнні Дырэктывы № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».
«Акцэнты расстаўленыя з улікам сённяшніх прыярытэтаў, выклікаў і пагроз, — заўважыў спікер. — Гэты дакумент — як арыенцір, у тым ліку і для нашай заканадаўчай дзейнасці».
Напрыклад, Дырэктывай прадугледжана ўдасканаленне арганізацыйна-прававых формаў удзелу грамадзян у ахове правапарадку. Ігар Сергяенка паведаміў, што цяпер прапрацоўваецца ініцыятыва аб змяненнях у закон «Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку».
Другім важным блокам пытанняў для абмеркавання на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў стала міжнародная дзейнасць, а менавіта будучы ўдзел дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Расійскай Федэрацыі, удзел ва Узбекска-Беларускім міжпарламенцкім форуме. Паколькі беларускія парламентарыі прымалі ўдзел у назіранні за выбарамі дэпутатаў Курултая Рэспублікі Казахстан, на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў таксама заслухалі вынікі назірання. Акрамя таго, як было адзначана ў ходзе рабочага мерапрыемства, працягнецца практыка ўдзелу дэпутатаў у пасяджэннях міжурадавых камісій па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Яна ХМЯЛЬНІЦКАЯ