Пад старшынствам генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Гары адбылося чарговае пасяджэнне Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях учынення імі правапарушэнняў. Пасля завяршэння праверачных мерапрыемстваў некаторыя з іх вынесены на разгляд членаў камісіі. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У сваіх зваротах грамадзяне заявілі аб жаданні вярнуцца ў Беларусь, весці законапаслухмяны лад жыцця, паважаць нацыянальную сімволіку і традыцыі. Па выніках разгляду члены камісіі прынялі рашэнні аб інфармаванні заяўнікаў аб адсутнасці ў дачыненні да іх на дату звароту распачатага адміністрацыйнага працэсу аб правапарушэннях, якія прадугледжваюць пакарання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, нявыкананай пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, заведзенай крымінальнай справы, пастаноў аб прызнанні падазраваным, прыцягненні ў якасці абвінавачанага або аб іх працэсуальным становішчы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні, крымінальнай справе.