Top.Mail.Ru

Ад плюс 5 °С да мінус 19 °С

Лютаўскія «арэлі»

Напрыканцы тыдня да нас завітае арктычная паветраная маса, што прынясе пахаладанне. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца перавага воблачнага надвор’я. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег), па поўначы са снегам. У асобных раёнах будуць утварацца туман і слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца, днём месцамі па поўначы краіны — наліпанне мокрага снегу. Вецер паўднёвы, ноччу — ад слабога да ўмеранага, днём — умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 °С да 2 °С з плюсам, удзень будзе ад мінус 1 °С да плюс 5 °С.

У суботу захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца на еўрапейскую тэрыторыю Расіі. Воблачна, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі чакаюцца туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны, удзень — парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 8 °С па паўночным захадзе да плюс 2 °С па паўднёвым усходзе краіны.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі Беларусі надвор’е будзе вызначаць вільготная арктычная паветраная маса, днём па поўдні адаб’ецца ўплыў франтальнага раздзелу. Воблачна з праясненнямі, месцамі, а днём па поўдні краіны, пройдзе снег. Па поўдні чакаецца слабая мяцеліца, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны, днём па поўдні парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 5 °С па поўдні да мінус 19° С па поўначы. Удзень чакаецца мінус 5–12 °С, у паўднёвых раёнах месцамі мінус 3-4 °С.

Паводле БелТА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю