Top.Mail.Ru
160

Ад моцных маразоў да плюсавай тэмпературы. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 1 студзеня

У Беларусі 1 студзеня ноччу месцамі пройдзе невялікі снег. Днём пераважна па заходняй палове пройдзе снег, слабая мяцеліца. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні з пераходам на паўднёвы ноччу 2-7 м/с, днём 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў марозу, пры праясненнях — да мінус 20. Удзень будзе ад мінус 12 градусаў на ўсходзе да плюс 1 градуса на паўднёвым захадзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю