Top.Mail.Ru
359

Ад драўляных ячэек да біяметрыі: як арганізуюць захоўванне тэлефонаў школьнікаў падчас вучобы

На падыходзе новы навучальны год і новае правіла — поўная забарона мабільных тэлефонаў для школьнікаў падчас навучальнага працэсу. Як уладкаваная бяспека захоўвання асабістых рэчаў, разбіралася агенцтва «Мінск-Навіны».



Пачнём з таго, што тэлефонам карыстацца будзе забаронена не толькі падчас урокаў, але і на перапынках.

— Перапынак паміж урокамі таксама ўваходзіць у адукацыйны працэс — адпаведна, і мабільнага тэлефона на працягу яго ў навучэнца быць не можа, — расказала намеснік старшыні Камітэта па адукацыі Вольга Смірнова.

000021_1756117579_733676_big.jpg

Тое, што тэлефоны дзяцей цяпер падчас навучальнага дня пяройдуць у спецыяльныя ячэйкі, — складана назваць новаўвядзеннем, такую практыку сталі ўводзіць паступова. Вялася тлумачальная работа як з дзецьмі, так і з іх бацькамі.

— Мы паспрабавалі гэты працэс часова ў мінулым годзе, і многія педагогі адзначаюць, што вучняў, якія прыбралі са сваіх рук мабільныя тэлефоны, сапраўды трэба навучаць навыкам зносін, гульні, — патлумачыла Вольга Смірнова. — Атрымліваецца, хлопцы і дзяўчаты страцілі такія важныя — нават у шэрагу выпадкаў жыццёва важныя — уменні.

Ёсць мэта стварыць камфортныя для вучобы ўмовы, хоць некаторыя педагогі ўсё ж адзначаюць важнасць карыстання гаджэтамі падчас урокаў — але правіла ёсць правіла. Так, у 49-й школе Мінска адукацыю атрымліваюць паўтары тысячы дзяцей і пры арганізацыі прасторы для мабільных тэлефонаў адштурхваліся ад прынцыпу спрошчанасці і бяспекі — на першым паверсе размясціліся металічныя шафы з драўлянымі ячэйкамі ўнутры. А ў 52-й сталічнай школе — фэйс-айдзі, і то не для ўсіх. Трапіць у настаўніцкую могуць толькі тыя, хто ёсць у электроннай базе.

000021_1756117579_733676_big.jpg

Як і ва ўсіх правілах, тут таксама ёсць выключэнне — дзіця мае права атрымаць тэлефон да завяршэння навучальнага працэсу, але толькі калі на гэта будзе пераканаўчая прычына. Ні першы, ні адзінаццаты класы не будуць атрымліваць ніякіх патуранняў, таму што адны — вельмі дарослыя, а другія — яшчэ малыя. І на пытанне бацькоў: «А як даведацца, дзе маё дзіця?» — адказ просты: сувязь з класным кіраўніком. Два тэлефоны ў школьным заплечніку — таксама не выйсце з сітуацыі, у такіх выпадках бацькоў чакае гутарка з настаўнікамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю