Top.Mail.Ru
326

Ад чаго залежыць час працы дзіцячых садоў у Беларусі?

Намеснік начальніка аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Антаніна Абалевіч расказала, колькі павінен працаваць дзіцячы садок.



Час знаходжання дзяцей ва ўстанове дашкольнай адукацыі вызначае заснавальнік у адпаведнасці з запытамі бацькоў. Так, рэжым працы можа складаць ад 2 да 7 гадзін, 10, 5 гадзіны, 12 гадзін і 24 гадзіны. «Рэжым працы дзіцячых садоў у Мінскай вобласці пераважна складае 10,5 гадзіны — гэта 88 працэнтаў устаноў, з рэжымам 12 гадзін — 12 працэнтаў», — расказала Антаніна Абалевіч і дадала, што для вызначэння або змянення рэжыму працы дзіцячых садоў улічваецца шмат фактараў. «Бяруцца да ўвагі мясцовыя ўмовы: час працы горадаўтваральных прадпрыемстваў, асаблівасці занятасці бацькоў у сельскай гаспадарцы, транспартная даступнасць. Пры ўзнікненні асаблівых абставін знаходзім кампраміс. Напрыклад, мяняецца рэжым працы не ўсёй установы, а асобных груп. З рэжымам працы 12 гадзін працуюць 22% груп, 10,5 гадзіны — 77% і 24 гадзіны працуюць 6 груп (0,1%)», — пракаментавала яна.

У якасці прыкладу спецыяліст прывяла сады-новабудоўлі Мінскай вобласці, у якіх устанаўліваецца 12-гадзінны рэжым работы, паколькі яны размешчаны ў гарадах-спадарожніках, дзе большасць бацькоў працуюць у сталіцы.

Што тычыцца ў цэлым наведвання ўстаноў дашкольнай адукацыі, то Антаніна Абалевіч лічыць, што аргументаў «за» больш. «Перавагі наведвання дзіцячага сада і знаходжання ў калектыве — сацыялізацыя, развіццё камунікатыўных навыкаў, самастойнасці, пашырэнне кругагляду, падрыхтоўка да школы. Магчымасць для бацькоў працаваць, займацца сваімі справамі і ўдзяляць час сабе — усё гэта станоўча адбіваецца на агульным дабрабыце сям’і», — адзначыла Антаніна Абалевіч.

Усяго ў 2025/26 навучальным годзе будуць функцыянаваць 449 дзіцячых садоў, у 184 школах будзе рэалізоўвацца адукацыйная праграма дашкольнай адукацыі. Там будуць атрымліваць дашкольную і спецыяльную адукацыю больш за 51,8 тыс. дзяцей. Таксама сёлета ўведзены ў эксплуатацыю дзве ўстановы: дзіцячы садок № 5 Лагойска на 200 месцаў і Бараўлянскі дзіцячы садок № 4 Мінскага раёна на 240 месцаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю