У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі пры навальніцах магчымыя моцныя ліўні. Днём пераважна па паўднёва-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, уначы і раніцай у асобных раёнах на захадзе чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў цяпла, месцамі — плюс 8-10, у асобных раёнах па паўднёвай палове — плюс 18-20. Днём будзе ад плюс 24 градусаў па поўначы да плюс 36 градусаў па поўдні.